Пачалася рэканструкцыя Купалаўскага тэатра

Источник материала:  
04.01.2011 16:15 — Новости Культуры
Вакол тэатра ўзвялі абгароджу, а ўнутры працуюць будаўнікі.

Так будынак павінен выглядаць пасля рэканструкцыі.

Яшчэ ў верасні тэатр пераехаў са свайго будынка. Цяпер купалаўцы працуюць на трох асноўных пляцоўках: на малой сцэне к/з «Мінск», у Палацы культуры прафсаюзаў, Доме афіцэраў.

Праект рэканструкцыя складзе каля 200 мільярдаў рублёў. Але сума можа знізіцца. У канцы мінулага года генеральны дырэктар тэатра Павел Палякоў паведаміў, што вырашана адмовіцца ад будаўніцтва двух падвальных паверхаў. Там павінны былі размяшчацца памяшканні для дэкарацый. Узамен Міністэрства культуры абяцае тэатру будынак мінскага завода «Святлакон», пра перадачу якога цяпер вядуцца перамовы. Купалаўцы плануюць размясціць там усю вытворчасць і склады.

Адмова ад будаўніцтва падвальных паверхаў павінна скараціць і тэрмін рэканструкцыі да 20 месяцаў. Першапачаткова праект быў разлічаны на 28 месяцаў. Адчыніцца тэатр у 2012 годзе.

Падрабязней пра праект рэканструкцыі глядзіце тут.

Падзяліцца навіной: 
КМ

←19-гадовы праграміст з расійскай Тулы сам вывучыў беларускую мову і піша на ёй вершы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика