«Жыві, Беларусь!» Гімн на словы Някляева

Источник материала:  
26.12.2010 19:39 — Новости Культуры
Можна слухаць і пампаваць.

«Некалі я і Васіль Раінчык напісалі някепскую рэч пад назвай «Жыві, Беларусь!», якая магла, канечне, прэтэндаваць на тое, каб стаць гімнам. Раінчык — зямляк Лукашэнкі, дык меў спадзяванні. Нават абяцанні нейкія… І ўсё мне даводзіў: «Калі б ты не пасварыўся з Лукашэнкам, калі б не з’ехаў…» Не разумеючы, што нічога б не было, калі б я нават не пасварыўся і не з’ехаў. Паколькі Расія пакінула сваім гімнам савецкі, дык савецкі гімн павінен быў застацца і ў Беларусі. Ён і застаўся», — пісаў у сваім блогу Уладзімір Някляеў.

Калі быў абвешчаны конкурс на дзяржаўны гімн, Раінчык звярнуўся да паэта Леаніда Пранчака, і той перапрацаваў песню ў «Красуй, Беларусь», прыбраўшы тое, шо не стасавалася з лукашэнкаўскай палітыкай.

Між тым,

«Жыві, Беларусь!» вартая таго, каб прагучаць з дынамікаў у навагоднюю ноч.

Слухаць песню:

Жыві, Беларусь!

    Жыві, Беларусь! Веру, будзеш жыць заўсёды.
    Святло «Пагоні» будзе сэрцы нашы акрыляць.
    Жыве, жыве наш край пакутны і свабодны,
    Нескароная нікім і святая зямля.
    Беларусь! Беларусь! Хай цябе мінуць усе нягоды,
    Век у шчасці жыві, ты, Радзіма мая!

    Жыве Беларусь — нашай долі абуджэнне.
    Краіна-маці, ты прызнанне шчырае прымі:
    Жыве! Жыве! Гучыць узнёсла блаславенне,
    Беларускі вольны дух уваскрос з даўніны.
    Беларусь! Беларусь! Мы тваё вітаем адраджэнне,
    Будзеш вечна вольнай ты, будзем вольнымі мы.

    Жыве Беларусь! Нас нядоля не здалела.
    Магутны Божа, беражы Айчыну з году ў год.
    Жыве! Жыве! Як непагасны сімвал веры,
    Будзе вечна на зямлі паспаліты наш род.
    Беларусь! Беларусь! Пад штандарам бел-чырвона-белым
    Век у шчасьці жыві, беларускі народ!

спампаваць песню «Жыві, Беларусь!»

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Мікулевіч

←Лявон Вольскі. Браты і сёстры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика