Лявон Вольскі. Браты і сёстры
26.12.2010 13:13
—
Новости Культуры
- Браты і сёстры, мамы, таты…
Бы нейкі сон — Каляды ў кратах.
За вас перажываюць дзесьці
Браты і сёстры, жонкі, дзеці.
- Калядны вечар у цямрэчы,
У палоне ценяў недарэчных…
Ды калі Вера і Любоў ёсць,
Надзея пераможа боязь.
- Хай пераможа Цуд Калядны
Драты, муры, замкі і краты,
Хай вас цяплом сагрэе Свята
Браты і сёстры, мамы, таты!
Падзяліцца навіной:
Радыё «Свабода»
Радыё «Свабода»