Страх – за праўду кінуцца ў бой...

Источник материала:  
24.12.2010 09:56 — Новости Культуры

Страх – за праўду кінуцца ў бой,

страх – не дагадзіць акупантам,

быць удома самім сабой,

чалавекам быць – страх пракляты!

Суд – за думкі вольны размах,

воля – толькі прадажнаму слову.

Беларусам быць – тройчы страх,

страх – валодаць роднаю мовай.

Страх – ў чужыне сваіх братоў,

перад зьдзекам страх не скарыцца.

Страх – маліцца на мове бацькоў,

дзікі страх – наагул маліцца!

Страх – што ўвечары Каляда,

і за сына, што пойдзе ў школу,

страх – што бліжняга не прадаў,

страх – што чэсны, што не жывёла.

Брыгадзіраў страх на сяле,

страх падлізаў зьмяіных ўсюды,

страх – хадзіць па сваёй зямле,

гдзе начальнікі і Іуды.

Страх – гуманнасьці, дабраты,

перад рускім страх, перад ляхам, –

мы ж ня горшыя, што ж, браты,

можа, хопіць гэтага страху?

Падзяліцца навіной: 
Ларыса Геніюш

←Щедрый дар

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика