Сёння ў клубе Рэактар — «Цуд на Каляды»

Источник материала:  
23.12.2010 10:46 — Новости Культуры

Сёння, 23 снежня, ў клубе «Рэактар» пройдзе канцэрт «Цуд на Каляды» з удзелам гуртоў «ПАЛАЦ», KRIWI, А. ПАМІДОРАВА, праекту «У НЕСКЛАДОВАЕ», ВЕРАНІКІ КРУГЛОВАЙ і інш.

Ідэя правядзення канцэрту належыць музыку Раману Арлову, былому ўдзельніку гурта J_МОРС, а цяпер лідару праекту «У нескладовае».

«Ідэя канцэрту вельмі простая. Мы хочам зрабіць падарунак для ўсіх беларусаў напярэдадні Божага нараджэння. А нагодаў для канцэрту атрымалася адразу некалькі. Гэта і дзень народзінаў знанага музыкі Аляксандра Памідорава. Гэта і неабходнасць канцэрту для майго праекту „У нескладовае“. Мы ўдала прэзентавалі свой альбом, з’явіліся новыя песні, новыя ўдзельнікі нашага праекту, напрыклад Вераніка Круглова, якая спецыяльна прыляціць з Берліна, — гэта усё хочацца паказаць

людзям. Акрамя таго наш канцэрт — гэта і працяг традыцыйных калядных канцэртаў, якія штогод ладзіць гурт „Палац“. Таксама чакаецца шмат прыемных неспадзяванак. Таму усіх ласкава запрашаем!»

Такім чынам,

23 снежня. Клуб «Рэактар». 19.00.

Святкуем дзень народзінаў Аляксандра Памідорава!

Квіткі: 20 000 — 25 000 папярэдне, 40 000 — месца за столікам.

Даведкі: (029) 6-490-888.

Падзяліцца навіной: 

←Еўтушэнка: «Ледзь-ледзь не забілі аднаго з найлепшых беларускіх паэтаў»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика