Еўтушэнка: «Ледзь-ледзь не забілі аднаго з найлепшых беларускіх паэтаў»
Знакаміты савецкі і расейскі паэт Яўген Еўтушэнка звярнуўся напярэдадні з дапамогай расійскага Першага канала да беларускіх уладаў. Аўтар знакамітай фразы: «Паэт у Расіі больш, чым паэт» сказаў, што і ў Беларусі Някляеў як сумленны чалавек не мог не пайсці ў палітыку.
«У краіне, у якой быў забіты кожны чацвёрты, так страшна чуць цяпер, што амаль,
«Людзі, якія падымаюць руку на ўласных паэтаў, яны… паднімаюць руку на сумленне ўласнага народа, уласнай нацыі, на ўласную мову, на ўласную культуру. Нельга падымаць руку на ўласных паэтаў, таму што яны выказваюць душу свайго народа. Уладзімір Някляеў так любіў Беларусь. І ўсё жыццё яго была гэтаму прысвечана, усе яго вершы. Ён адзін з найлепшых, найвялікшых беларускіх паэтаў. Някляеў быў старшынёй Саюза пісьменнікаў. Як чалавек ён ніколі не быў ніякім экстрэмістам», — сказаў Еўтушэнка.
«Пройдзе час і будзе напісана ў аналах гісторыі, як калісьці збілі ў Беларусі,
МБ