Мецэнацтва па-ранейшаму ў пашане
09.12.2010
—
Новости Культуры
У Нацыянальным гістарычным музеі прайшла прэзентацыя ўнікальнай манеты часоў Вялікага Княства Літоўскага
Сярэбраная манета няправільнай формы, блізкай да круга, годнасцю ў пенязь (дынарый) выраблена метадам ручной чаканкі прыкладна ў 1380–1400 гадах, як мяркуецца, у Наваградку (цяпер Гродзенская вобласць), знойдзена ў верасні 2009 года ў наваколлі горада. Манета добра захавалася і ў бягучым годзе была набыта для музея адкрытым акцыянерным таварыствам “Белзнешэканамбанк” у аднаго са сталічных калекцыянераў. Сёння ў свеце вядомы дзве такія манеты, прычым другая знойдзена ў 2001годзе ў Літве, на тэрыторыі вільнюскага Ніжняга замка. Цяпер яна знаходзіцца ў фондах Нацыянальнага музея Літвы. На адным баку манеты выкананы па крузе кірылічны надпіс неўстаноўленага зместу, а на другім бачна выява льва з адкрытай пашчай.
Як адзначыў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Сяргей Вечар, самая багатая ў краіне калекцыя, якая налічвае амаль 400 тысяч прадметаў, папоўнілася манетай “велізарнай каштоўнасці”. Сапраўднасць рарытэта была пацверджана заключэннем міжнароднай групы экспертаў з Беларусі, Польшчы і Расіі.
Супрацоўніцтва музея з Белзнешэканамбанкам пачалося каля трох гадоў таму з вяртання ў краіну аднаго з двух вядомых асобнікаў старадаўняй карты Вялікага Княства Літоўскага, складзенай па распараджэнні Мікалая Крыштафа Радзівіла ў канцы XVI – пачатку XVII стагоддзя. Потым з дапамогай банка музей набыў калекцыі рэдкіх старадрукаваных кніг XVII–XVIII стагоддзяў, вылучаліся сродкі і на рэстаўрацыю дзвюх кніг “Апостал” XVI стагоддзя.
Старшыня праўлення Белзнешэканамбанка Павел Калаўр адзначыў на прэзентацыі, што падтрымка ўстаноў, якія займаюцца захаваннем гістарычна-культурнай спадчыны, з’яўляецца ключавым напрамкам у дзейнасці банка. Супрацоўніцтва з Нацыянальным гістарычным музеем займае ганаровае месца ў гэтым шэрагу.
Даведка ГР. У Гістарычным музеі сфарміравана 48 калекцый, найбольш значныя з іх — “Археалогія”, “Беларускае народнае адзенне”, “Вайсковае абмундзіраванне і рыштунак”, “Зброя”, “Дакументы”, “Каштоўныя металы і камяні”, “Музычныя інструменты”, “Нумізматыка”, “Рукапісныя і старадрукаваныя кнігі” і іншыя.
Міхаіл Грыгор’еў