Myslovitz не сабраў у Мінску аншлаг

Источник материала:  
05.12.2010 10:51 — Новости Культуры

Піт Паўлаў.

Myslovitz.Фота ultra-music.com.

Myslovitz.Фота ultra-music.com.

Myslovitz.Фота ultra-music.com.

Канцэрт каманды, папулярнай у Еўрасаюзе, у мінскім «Рэактары» прайшоў без ажыятажу.

Польскі гурт выступіў у беларускай сталіцы ў межах праекта «Жывы гук On-line». Гэты праект стварыў Піт Паўлаў, каб адкрываць публіцы маладыя каманды.

«Жывы гук On-line» распачалі «Глебстэры». Канешне, дысананс ва ўзроўні з наступнымі выступоўцамі адчуваўся.

Піт Паўлаў на правах арганізатара выступіў са сваім гуртом «Гарадскія». Рэпертуар, які не абнаўляўся з выхаду дэбютнага дыска ў 2003 годзе, аматары беларускага року ўжо даўно вывучылі. І падпявалі. Знаёмыя мелодыя крыху разварушылі публіку.

Усе чакалі Myslovitz.

Прыезд легенды польскага року арганізаваў Польскі інстытут у Мінску. Таму і квіткі былі таннымі. Шырокай рэкламы канцэрту не было — перадавалі адзін аднаму інфармацыю ў размовах, нешматлікія афішы ў інтэрнэце. Думалася, што і гэтага будзе зашмат, каб запоўніць клуб. Але вольныя месцы за столікамі былі. А са з’яўленнем гурту на сцэне, хто-ніхто і пакінуў «Рэактар». Гэта толькі гаворыць аб нашай неабазнанасці ў музычнай культуры заходняй суседкі.

Шкада -- бо ў другі раз Myslovitz вось так, некаіерцыйна, наўрад ці прыедзе ў Беларусь.

Падзяліцца навіной: 
Кастусь Матушыч

←Лекцыя «Ляшская літаратурная мікрамова ў Чэхіі»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика