«Хай жыве Караткевіч! Хай жыве Беларусь!» + фота
Яму дапамагалі знакавыя фігуры ў беларускай культуры — Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Васіль Сёмуха, Уладзімір Арлоў… Пабачыць сваімі вачамі інтэрактыўнае (!) выданне, дый узяць удзел у не менш інтэрактыўнай імпрэзе з’ехаліся неабыякавыя да творчасці Караткевіча з розных куткоў Беларусі.
![](http://www.21.by/pub/news/2010/12/1291542723957592.jpg)
Ініцыятар выдання Глеб Лабадзенка.
![](http://www.21.by/pub/news/2010/12/1291542723995994.jpg)
"Ладдзю Роспачы" аўтар прысвяціў Рыгору Барадуліну.
![](http://www.21.by/pub/news/2010/12/1291542724002670.jpg)
Васіль Сёмуха і Уладзімір Арлоў.
![](http://www.21.by/pub/news/2010/12/1291542724009235.jpg)
Лявон Вольскі ахвяраваў на выданне і спяваў на прэзентацыі.
![](http://www.21.by/pub/news/2010/12/1291542724015278.jpg)
Цэнзарскія праўкі былі скрозь.
![](http://www.21.by/pub/news/2010/12/1291542724020893.jpg)
Аншлаг.
— Да выхаду гэтай кнігі спрычынілася шмат добрых людзей. І таму я віншую вас і сябе, — распачаў імпрэзу Глеб Лабадзенка. — Калі гэта кніга рыхтавалася, то мной кіравалі два процілеглыя пачуцці. Першае і галоўнае — гэта любоў і павага да Уладзіміра Караткевіча, да ягоных твораў і ягонай асобы. Другое — гэта нянавісць да савецкай сістэмы. Для мяне было вялікім адкрыццём тое, што сапраўды пісаў Караткевіч. Калі вы лічыце, што чыталі «Ладдзю Роспачы», то я спяшаюся вас парадаваць — у вас яшчэ ўсё наперадзе. Таму што тая «Ладдзя Роспачы», якую напісаў Караткевіч, адрозніваецца ад арыгінала на 296 правак цэнзараў і рэдактараў.
У новым выданні маркерам пазначаныя ўсе моманты, дзе цэнзары рабілі праўкі.
«Ладдзя Роспачы» была прысвечана Уладзімірам Караткевічам паэту Рыгору Барадуліну. 46 гадоў рукапіс захоўваўся ў дзядзькі Рыгора. Ён і напісаў прадмову да гэтай навелы.
Барадулін адзначыў, что Караткевіч быў вельмі вясёлым чалавекам, незабранзавелым. Ды і сам народны паэт на прэзентацыі шмат усміхаўся.
— Пра Караткевіча можна расказваць
— Ёсць шмат ідэй для развіцця беларускай мовы і Беларушчыны ўвогуле. Гэтыя рэчы, як і непадцэнзурнае выданне «Ладдзі Роспачы», быццам бы дробныя. Але ж гэта тыя цаглінкі, якія складаюць наш беларускі дом. З дапамогай нас з вамі — ускладчыну — атрымліваецца добрая справа, — адзначыў адзін з ахвярадаўцаў Віталь Саболька.
«Салідарнасць»