Метрычную кнігу Ішкальдскага касцёла выкупілі

Источник материала:  
04.12.2010 19:06 — Новости Культуры

Цяпер ёй пастараюцца надаць статус рухомай матэрыяльнай каштоўнасці.

Андрэй Радкоў.

Сёння Метрычную кнігу ў Мінск прывёз студэнт Андрэй Радкоў.

Ён сабраў патрэбныя 3 мільёны рублёў, каб выкупіць дакумент. Пасля няўдалай спробы прадаць яго праз інтэрнэт-аўкцыён адным антыкварам, Андрэй пачаў шукаць ахвярадаўцаў.

Адным з іх стаў пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры.

У Метрычнай кнізе маюцца запісы за 1759-1807 гады. Пробашч каталіцкай парафіі ў мінскай Серабранцы а. Ігар Лашук лічыць, што ў ёй можа быць і запіс пра хрост Ігната Дамейкі. Але пры першым аглядзе стала зразумела, што выявіць яго, калі ён сапраўды ёсць, цяжка: почырк не ўсюды разборлівы. Патрэбна праца спецыялістаў. Тым больш, што хрысціць Дамейку маглі не ў ліпені, калі ён нарадзіўся, а любы іншы месяц. Таму праца не на пяць хвілін.

Цяпер Метрычную кнігу пакінуць у Мінск, каб адлічбаваць для даследчыкаў. І пастараюцца надаць ёй статус рухомай матэрыяльнай каштоўнасці, каб больш не знікла.

Затым кнігу вярнуць у Ішкальдскі прыход.

5 снежня ў 8.30 у касцёле ў Серабранцы, дзе служыць а. Ігар Лашук, пройдзе Ішма ў гонар станоўчага вырашэння пытання. Пасля малітвы прыхаджанаў чакае невялікае свята.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Макарэвіч

←Шчасны: «Такія кніжкі пазбаўляюць нас ад комплексу непаўнавартасці»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика