Прэзідэнцкі калаўрот
01.12.2010 11:02
—
Новости Культуры
- У панядзелак ён народнік.
У аўторак – празаходнік.
Ад аўторка да сярэды –
брат усходняга суседа.
Бае ў сераду народу
пра багацце і свабоду
(а пад вечар, усім наўздзіў,
зноў усё забараніў).
У кітайцаў у чацвер
бярэ грошы напавер.
Ад чацверка да пятніцы
прэ з Амерыкай мірыцца.
У пятніцу ён герой:
распляваўся із Масквой.
Ад суботы да нядзелі
з Угам у Венесуэле…
- А пасля – усё спачатку,
толькі ў іншым мо парадку.
І вось так шаснаццаць год
круціць гэты калаўрот.
Падзяліцца навіной: