Краязнаўчыя чытанні прысвечаныя князю Вітаўту — Гродна, 1 снежня
01.12.2010 10:06
—
Новости Культуры
Чытанні распачынаюцца 1 снежня ў краязнаўчым аддзеле Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Яўхіма Карскага і прымеркаваныя да 660-годдзя з даты нараджэння вялікага князя Вітаўта. Яны праходзяць у выглядзе навукова-практычнай канферэнцыі.
Удзел у чытаннях бяруць даследчыкі гісторыі ВКЛ, выкладчыкі, студэнты і краязнаўцы. Тэмы замоўленых дакладаў тычацца асобы князя Вітаўта, унутранай і знешняй палітыкі, якую ён праводзіў падчас панавання ў ВКЛ, а таксама вайсковых традыцый, зброі і рыштунку.
Сярод дакладаў замоўленыя і такія тэмы, як арганізацыя лясной гаспадаркі і палявання ў ВКЛ у
Гродзенскія краязнаўчыя чытанні праводзяцца штогод і прысвячаюцца юбілеям асобаў, звязаных з Горадняй, а таксама найбольш значным падзеям, якія адбываліся ў гісторыі горада. Сёлетнія чытанні ўжо пятыя.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода