У Мінску адкрылася мастацкая выстава «Арт-крок»

Источник материала:  
24.11.2010 10:04 — Новости Культуры

Адкрыццё адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Яе арганізатарамі выступілі НББ і Міжнародная гільдыя жывапісцаў. Выстава праводзіцца ў межах праекта Міністэрства культуры «Зямля пад белымі крыламі», які пачаўся 3 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі і завершыцца 15 снежня. Мэта праекта, прысвечанага 80-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, — вызначэнне дзяржаўнай палітыкі ў галіне выяўленчага мастацтва.

У трох галерэях НББ — «Лабірынт», «Атрыум» і «Ракурс» — экспануецца каля 150 твораў жывапісу, графікі і фотамастацтва амаль 50 беларускіх мастакоў.

Як адзначыў куратар выставы, старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў Фёдар Ястраб, сябры творчага аб’яднання з’яўляюцца вядомымі і паспяховымі мастакамі, якія штогод прадстаўляюць на суд гледачоў свае новыя працы.

Паводле слоў намесніка дырэктара НББ па навуцы і сувязям з грамадскасцю Людмілы Кірухінай, выстава «Арт-крок» праводзіцца трэці год запар і з кожным годам пашырае кола сваіх ўдзельнікаў. «З гэтай экспазіцыяй добра стасуецца кніжная выстава, у якой дэманструецца каля 200 кніг Караткевіча і выданняў, прысвечаных яго творчасці», — заўважыла Кірухіна. Яна паведаміла, што

25 лістапада ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя папулярнай аповесці Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» на чатырох мовах.

Выстава працуе да 15 студзеня.


Падзяліцца навіной: 
Марат Гаравы, БелаПАН

←Падарожжа ў прасторы i часе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика