«Нейра Дзюбель» скончыў працу над новым альбомам
Ён атрымаў назву «Афтары праўды». 26 кастрычніка дырэктар студыі гуказапісу «Осмас» Павел Юрцэвіч перадаў лідару «Дзюбялей» Аляксандру Кулінковічу канчатковую версію запісу.
![]() |
Спадар Юрцэвіч застаўся задаволены супольнай працай з музыкамі: «Мы пачалі запіс у лютым, скончылі толькі зараз. Але ўсё адно хутчэй, чым у выпадку з папярэднім альбомам гэтага калектыву — «Штазі». Працай з музыкамі «Нейра Дзюбеля» усе засталіся задаволеныя. Будзем рады яе працягнуць у будучыні».
Лідар гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч так апісвае свой новы альбом:
«Такога вясёлага і Так мы ніколі не гралі. Калі пачыналі працу над альбомам, то думалі яго назваць
Новы альбом «Нейра Дзюбеля» змяшчае 15 новых песняў, 4 лірычныя адступленні і два бонусы — новая версія старога твору «Машыны» і беларускамоўная версія песні «Ленін».
«Афтары праўды» атрымаліся менш беларускамоўным альбомам, чым папярэднія «Штазі» і «Танкі». Там толькі тры песні на мове. «Проста мне зараз так думаецца, так пісаліся гэтыя песні.
Я не магу пісаць са слоўнікам. Ведаю, што гэта робяць шмат якія музыкі. Лічу, што так рабіць не зусім шчыра», —зазначае Аляксандр Кулінковіч.***
Набыць дыск «Афтары праўды» можна будзе на прэзентацыі, якая адбудзецца 11 лістапада ў менскім клубе «Рэактар». Пачатак а
Алесь Пілецкі