«НН» сто гадоў з вамі: Грамадка асоб, што жывяцца варывам, а мяса не ядуць...
Вільня. Грамадка асоб, што жывяцца варывам ды штучнымі харчамі, а мяса не ядуць, злажыла першую ў гэтым краі бескрывавую харчэўню. Нямашака ў ёй да пажыўку ніякага мяса — ні кроплі крыві загубленых жывёлаў. Ежа будзе давацца пажыўная, здаровая, смачная і танна. Для забавы будуць шашкі і да чытання газеты.
«НН». № 41. 1910.
У сталіцы па стане на 18 гадзін да скрынак прыйшло 38,8% выбарцаў, а на 20 гадзінаў звестак не было. Напэўна, Цэнтрвыбаркам вагаўся, паставіць 51 ці 52%.
Затое ў Быхаўскім раёне, як паведамілі ў Цэнтральнай каардынацыйнай радзе для назірання за выбарамі, зафіксавана рэкорднае з’яўленне выбарцаў — 99,4%!
Апазіцыя заяўляе, што рэальна да скрынак прыйшло 45%, у гарадах з насельніцтвам ад 50 000 чалавек — крыху болей за 35%.
Улады святкуюць перамогу сваіх кандыдатаў.
Выглядае, што і байкот удаўся, і палату прызначылі.
«НН». № 42. 2000.