Катынская трагедыя: забітыя 1126 афіцэраў з Беларусі
21.10.2010 10:55
—
Новости Культуры
У дакументальным фільме «Катынь. Праз 70 гадоў» аўтары расказваюць аб беларускім следзе ў трагедыі.
У паўгадзіннай стужцы не вядзецца падрабязная гаворка аб расстрэле польскіх вайскоўцаў. Акцэнт зроблены на беларускім следзе ў Катыні. Гісторык Ігар Кузняцоў сцвярджае, што
траціна з расстраляных польскіх афіцэраў з’яўлялася ўраджэнцамі Беларусі (1126 з 4421).Аўтары фільма паставілі перад сабой і гісторыкамі шэраг пытанняў. Чаму сярод соцень, спаленых фашыстамі вёсак, для ўзвядзення мемарыяла ўлады выбралі вёску з падобнаю назваю — Хатынь? Чаму нават цяпер дакументы пра катынскую трагедыю ды іншыя злачынствы дзяржавы, якой ужо не існуе, застаюцца пад грыфам «сакрэтна»?
Хто зацікаўлены ў маўчанні?У здымках удзельнічалі беларускія, польскія і расейскія гісторыкі: Галіна Андэенкава, Ігар Кузняцоў, Аляксандр Гур’янаў, Аляксей Памятных, Кшыфтаф Ясевіч, Войцех Матэрскі.
Прэм’ера на тэлеканале «Белсат» 22 кастрычніка ў 21.40.Падзяліцца навіной:
КМ
КМ