Грамадзянін сусвету: Барыс Забораў

Источник материала:  
21.10.2010 11:06 — Новости Культуры

Выстава да 75-годдзя мастака адкрываецца ў Мінску.

Грамадзянін сусвету: Барыс Забораў
«Гумно».

З 26 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі будуць выстаўлены трыццаць восем твораў жывапісу, скульптуры, малюнкаў Заборава.

Мастак нарадзіўся 16 кастрычніка 1935 года ў Мінску. З 1981 ён жыве ў Парыжы. У савецкія часы ён быў запатрабаваным кніжным графікам. Сам выбіраў кнігі, якія яму афармляць. А з’язджаў у Францыю, каб вучыцца далей. У савецкай Беларусі ён не бачыў перспектывы і прагрэсу. Быў, праўда, і ціск з боку спецслужб, звязаны з даносамі калегаў.

Яго называюць беларускім мастаком, а сам Забораў лічыць па-іншаму. «Беларусь — мая радзіма. Я пражыў тут першую палову жыцця. Але вучыўся я ў Расіі. За апошнія дваццаць гадоў Расія праявіла да мяне вялізны інтарэс… Францыя — таксама мая радзіма. Таму ідэя грамадзяніна сусвету для мяне заўжды была блізкай і сімпатычнай. А

калі б я назваў сябе беларускім мастаком, гэта была б няпраўда».

Карціны Барысы Заборава выстаўляюцца ў лепшым музеях свету. У Беларусі захоўваюцца яго раннія працы. Летась Нацыянальны мастацкі музей атрымаў першую карціны Заборава, створаную ўжо ў Францыі. Гэта палатно «Гумно».

Падзяліцца навіной: 
КМ

←Катынская трагедыя: забітыя 1126 афіцэраў з Беларусі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика