Самы загадкавы час

Источник материала:  
Самы 
загадкавы часПоўнач. Успрыманне поўначы ў традыцыйнай культуры ўсходніх славян найбольш складанае і супярэчлівае. Складанае — таму што менавіта з гэтым прамежкам часу звязана ці не самая вялікая колькасць магчымых абрадавых дзеянняў; супярэчлівае — таму што каштоўнасная арыентацыя рытуальнай практыкі гэтага часу мае фактычна ўзаемавыключальны характар. З аднаго боку, у поўнач адбываецца хрэсны ход у праваслаўных храмах на Вялікдзень, а з другога — поўнач — гэта час разгулу сіл, якія супрацьстаяць духоўнаму свету чалавека. Складанасць і супярэчлівасць, якія адпавядаюць успрыняццю поўначы, зусім не выключэнне з традыцыйных агульнакультурных правілаў, а, хутчэй за ўсё, з’ява заканамерная, абумоўленая статусам пераходнасці. Да такіх сітуацый у народзе заўсёды ставіліся з перасцярогай. Так успрымаўся момант сустрэчы Новага года, так ставіліся да поезда маладых, які знаходзіўся на шляху паміж домам і храмам, гэтаксама ўспрымаўся стан цяжарнай жанчыны, якая аб’ядноўвала ў сабе “свет” памерлых продкаў і свет жывых. Без перабольшвання можна сказаць, што найвялікшую цікавасць у славян і іншых еўрапейскіх народаў выклікае поўнач самай кароткай на працягу ўсяго года — Купальскай ночы: “Купальна ночка невялічка...”. Па статусу рытуальнай значнасці яна супастаўна толькі з каляднымі вечарамі. Купалле пазначала асаблівую веху ў гадавым, прыродна-жыццёвым цыкле: адзін раз у год, у купальскую поўнач цвіце папараць-кветка — спадзяванка чалавека на лепшую долю. Асаблівае месца ў народным календары займае і калядная ноч. Час міжкалядзі (г. зн. перыяд паміж першай і трэцяй куццёй) называецца “крывымі вечарамі”. У гэты час забараняўся шырокі спектр гаспадарча-сямейных заняткаў. Разам з тым лічылася, што ўсе сялянскія справы (прасці, ткаць, віць вяроўкі, нарыхтоўваць лучыну і т.п.) неабходна пачаць (зачаць) у поўнач Поснай куцці. Рабілі гэта з адной мэтай: каб усе гэтыя работы лёгка даваліся ўвесь год.
←Шчаслівае вяртанне Коласаўцы абяцаюць, што на іх спектаклях глядач не засумуе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика