Іерусалім: дзе паветра - біблейскае, а кожны каменьчык - гісторыя
29.09.2010 11:25
—
Новости Культуры
Цэнтр трох рэлігій і сталіца двух народаў. Адзін з найстаражытных гарадоў у свеце, дзе кожны каменьчык - гісторыя, а ў паветры пануе біблейская атмасфера святасці і духоўнасці. Места, якое мае два летапісы - свецкі і рэлігійны і дзе ўлетку тэмпература сягае +40, а узімку можна убачыць снег. Гэта Іерусалім, Ерушалайм, Аль-Кудс...
Горад, які ў 1996 годзе адзначыў 3000-гадовы юбілей, дагэтуль не мае пэўнага палітычнага статусу. Сваёй сталіцай яго лічаць і Ізраіль, і Палесцінская аўтаномія.
Паводле рэзалюці Генасамблеі ААН ад 1947 года Іерусалім мусіў адысці пад кантроль сусветнай супольнасці, аднак гэтага не адбылося. Напрыканцы 1949 года Ізраіль абвясціў яго ўласнай сталіцай. З таго часу ў горадзе атабарыліся ўсе ўрадавыя ўстановы габрэйскай дзяржавы. Аднак пасля акупацыі Іарданіі (1948-1967) Ізраіль меў кантроль толькі над заходняй часткай горада. Так было да 1967 года, калі ізраільцяне перамаглі ў Шасцідзённай вайне, узяўшы кантроль над усім Іерусалімам. Яшчэ праз 13 год Ізраіль назваў вечны горад сваёй адзінай і непадзельнай сталіцаю. Праўда, ААН не прызнала анэксіі Ўсходняга Іерусаліма, а амбасады амаль усіх замежных дзяржаў пераехалі ў Тэль-Авіў.
У розны час Іерусалімам валодалі Іўдзейскае царства, імперыя Аляксандра Македонскага, Сірыя, Егіпет, Старажытны Рым, Візантыя, Арабскі халіфат, крыжакі, дзяржава Айюбідаў, мангола-татары, мамлюкі, Асманская імперыя, Брытанская імперыя, Іарданія, Ізраіль. Не дзіва, што несупынныя археалагічныя раскопкі вядуцца тут з сярэдзіны 19 стагоддзя, а адмыслоўцы заяўляюць аб наяўнасці пад сённяшнімі ходнікамі 36 (!) гістарычных пластоў.
З 775-тысячнага насельніцтва біблейскага места 65% складаюць іўдзеі, 32% - мусульмане і 2% - хрысціяне. Пры гэтым нямногія ведаюць, што Іерусалім - самы бедны і небяспечны горад Ізраіля. 45% ягоных насельнікаў жывуць за рысай жабрацтва. 20 тысяч іерусалімскіх дзяцей не пайшлі сёлета ў школу толькі з той прычыны, што існуючых у горадзе школ недастаткова. Рэгулярна тут адбываюцца крывавыя сутычкі паміж габрэйскім і арабскім насельніцтвам, пераважная бальшыня якога таксама мае ізраільскія пашпарты.
Від на ўсходнюю сцяну Храмавай гары - святое месца для мусульман і іўдзеяў.
Купал Скалы - адзін з найстаражытных і найпрыгожых помнікаў ранняга ісламскага дойлідства на Храмавай гары.
Усярэдзіне купала знаходзіцца выступ скалы, з якога, паводле мусульманскай традыцыі, прарок Мухаммад здзейсніў ушэсце, а паводле іўдзейскай, пачалося стварэнне свету.
На першым плане - 2000-гадовыя алівы Гефсіманскага саду, дзе, як лічаць, Iсус маліўся ў ноч перад смерцю.
Падчас імшы ў каталіцкім францысканскім Касцёле Ўсіх Нацый, збудаваным (1924) пры падтрымцы 16 еўрапейскіх дзяржаў на месцы старажытнай візантыйскай бажніцы.
Паўночней Гефсіманскага саду стаіць праваслаўная царква Прасвятой Багародзіцы, збудаваная ў 12 стагоддзі на месцы першай царквы 326 года. Паводле падання, тут месцяцца магільні Багародзіцы і ейных бацькоў, а таксама Дзевы Марыі.
Храм належыць Іерусалімскай Праваслаўнай Царкве і армянам.
485-метровая Заходняя сцяна, вядомая большасці як Сцяна Плачу, была ўзведзена царом Ірадам (37-4 гг. до н. э.) і цягам стагоддзяў з'яўлялася сімвалам веры і надзеі шматлікіх пакаленняў габрэяў.
Каля Сцяны Плачу моляцца круглыя суткі. Штогод мільёны турыстаў з усяго свету прыходзяць сюды, каб укласці паміж старажытнымі камянямі сцяны цыдулку з просьбай да Усемагутнага.
Праўда, сучасны прагрэс і інфармацыйнае грамадства ўнеслі пэўныя змены ў шматгадовыя традыцыі. Цяпер для таго, каб напісаць “цыдулку да Бога”, зусім неабавязкова ехаць у Іерусалім. Пошта, факс, e-mail - адмысловыя службы (напрыклад, вось гэта) апрацуюць ваш допіс і ўкладуць яго ў сцяну за вас.
Вось такі дзіўны іерусалімскі нацюрморт.
Адна з галоўных славутасцяў Іерусаліму Храм Труны Гасподняй пабудаваны (335 год) на месцы, дзе паводле царкоўнай традыцыі, быў раскрыжаваны, пахаваны і ўваскрос Ісус Хрыстос.
Прыблізнае месца гістарычнай Галгофы, дзе быў раскрыжаваны Ісус.
Бажніца падзелена паміж шасцю канфесіямі хрысціянскай царквы: грэка-праваслаўнай, каталіцкай, армянскай, копцкай, сірыйскай і эфіёпскай.
Гэтым плітам, якія ўтвараюць сабой падлогу храма, каля двух тысяч год.
Напэўна, рыхтык, як і гэта сястра, у 1167 годзе да труны Гасподняй хадзіла маліцца наша асветніца, заступніца Беларусі Ефрасіння Полацкая, якая захварэла і памерла падчас паломніцтва ў Іерусалім.
На вулках славутага іерусалімскага арабскага рынку.
Іерусалім нікога не пакідае абыякавым.