Як апрануцца на спатканне?
Але як найлепш іх патраціць, каб на ўсё хапіла, каб было і прыгожа, і не вельмі дорага? Я паспрабавала розныя варыянты, і вось што магу параіць.
Варыянт № 1. Невялічкая модная крамаКрамы з адзеннем можна знайсці літаральна на кожным кроку. Адны з іх гандлююць іншаземнымі брэндамі і выстаўляюць неверагодныя цэны. Але ёсць і такія, што прапануюць якаснае, стыльнае адзенне за невялікія грошы. Займацца пошукам такіх месцаў, калі ў вас мала часу, няма сэнсу.
Бо тое, што не трэба зараз, бачна заўсёды. А як толькі яно спатрэбіцца, не знойдзеш. Таму кожная дзяўчына павінна загадзя ведаць пару такіх «сакрэтных» месцаў. Калі вы яшчэ не маеце іх, то не лянуйцеся, ідучы па горадзе па справах, зазіраць у сустрэчныя крамы, і цікаўцеся мадэлямі і коштамі. Раней ці пазней вам пашанцуе, і вы купіце стыльны джэмпер за 20 тысяч рублёў ці сарафан за 49. Больш гэтыя месцы вам ужо не абмінуць. Вы будзеце перыядычна туды зазіраць, каб паглядзець, ці не з’явілася
У мяне на прыкмеце ёсць крама адзення з Даніі. Свой касцюм для спаткання я пачала падбіраць там. Мне прыйшліся даспадобы элегантныя сукенкі з трыкатажу і шоўку. Яны ўдала сумяшчалі спартыўны і вытанчаны жаночы стылі і каштавалі ад 55 да 95 тысяч рублёў. Да такой сукенкі
Любіцелям больш нефармальнага адзення тут таксама было што выбраць. Папулярныя пэўны час
Хуткія метамарфозы адбыліся з адной маёй сяброўкай дзякуючы гэтай краме. Пакуль жыла ў родным горадзе, яна апраналася вельмі класічна. Спадніцы з завышанай таліяй, строгія штаны, белыя блузкі, высокія абцасы былі яе ўлюбёным адзеннем. Але, як толькі яна паступіла вучыцца на дызайнера, пераехала жыць у Мінск і пасялілася побач з Сэкандам, яе стала проста не пазнаць. Каляровыя спадніцы, шорты, кофты, апранутыя адна на адну і галоўнае — увесь абутак на нізкай падэшве. Зразумела, са зменай адзення змянілася і яна сама.
Але для таго, каб купляць такую не зусім новую вопратку, патрэбны добры густ. Найлепей гэта атрымліваецца ў людзей творчых прафесій. Бо тое, што дастаецца «з чужых плячэй», ужо не мае добрай формы і рэдка сядзіць па фігуры. Таму тут трэба ўмець добра спалучаць рэчы.
На гэты раз я зайшла ў сэканд і зразумела, што грошы дазваляюць мне не толькі апрануцца на спатканне, але і змяніць увесь свой гардэроб. Але грошы — адно, а наяўнасць добрых мадэляў — іншае. У гэтую краму нельга ісці за нечым канкрэтным: яго, хутчэй за ўсё, у добрым выглядзе не акажацца. Трэба праглядаць усё, што вас
Таму сэканд для таго, каб апрануцца на спатканне, падыходзіць, калі вы ўмееце самі ствараць сваё адзенне.
Варыянт № 3. Гарадскі ўнівермагВа ўнівермагу адзенне зазвычай больш якаснае, чым на тым жа рынку. Тут можна набыць і сапраўдную шэрсць, і лён, і чыстую бавоўну без дабаўлення сінтэтыкі. Таму тым, для каго галоўнае — якасныя тканіны, трэба ісці сюды.
Але ні арыгінальнасцю мадэляў, ні нізкімі коштамі ўнівермаг мяне не здзівіў. Для спаткання я падабрала шэры трыкатажны сарафан, адмыслова пераплецены на грудзях, за 140 тысяч рублёў і
Упершыню ў гандлёвы цэнтр з рознымі маркамі адзення я трапіла са сваёй сяброўкай з іншай краіны. Для яе насіць адзенне модных брэндаў — звыклая справа. Аднак я паглядзела на кошты і зразумела, што такая прыгажосць пакуль не для мяне. У такіх выпадках я ніколі не засмучаюся і думаю пра тое, што праз нейкі час я, магчыма, змагу купляць цэлыя стосы такога адзення і з усмешкай узгадваць студэнцкія гады.
Зараз я вынайшла сістэму, якая дазваляе мне час ад часу купляць там адзенне. «Твая рэч будзе цябе чакаць» — гэтак якраз такі выпадак. Паблукаўшы па розных крамах, можна знайсці выдатную кофтачку ці спаднічку, якая падыходзіць менавіта вам. І каштаваць яна будзе не вельмі дорага. Але зніжкі адбываюцца не
Збіраючыся на спатканне ў гэтым гандлёвым цэнтры, я вырашыла купіць тое, што павінна быць у гардэробе любой дзяўчыны — маленькую чорную сукенку. Яна ідэальна села на фігуру, мела не вельмі вялікі выраз, даўжыню крыху вышэй калена і каштавала ўсяго 67 тысяч рублёў. У іншай краме цэнтра, якая вельмі папулярная ў моладзі, я падабрала сінюю кофту з невялічкай маланкай, на канцы якой металічнае кальцо, за 43 тысячы і лімонную доўгую майку, каб надзяваць пад ніз, за 23 тысячы. Гэты камплект больш нефармальны.
Варыянт № 5.Не траціць грошыЗбіраючыся на галоўнае спатканне ў сваім жыцці, можна і не траціць грошы, толькі абавязкова набыць новыя калготкі, калі надзяваеце спадніцу. Грошы можна захаваць па дзвюх прычынах.
Галоўнае спатканне ў вашым жыцці можа ў запланаваны вамі час і не адбыцца. Таму што хлопец не можа, перадумаў або пажартаваў. Так, здараецца і такое. Вы, апранутая, нафарбаваная, чакаеце
Першае, што трэба зрабіць, — гэта сесці і паспрабаваць напісаць верш. Пад самоту яны ідуць вельмі добра! А другое — гэта самой заняць сябе. Трэба некуды выбрацца: на канцэрт,
Збірайцеся на галоўнае спатканне ў сваім жыцці старанна, цярпліва, доўга. Ад стварэння ўласнага прыгожага вобраза можна таксама атрымаць асалоду. Не шкадуйце ні стыпендыі, ні часу. І, калі вы скажаце, што не маеце грошай на новую сукенку, я вам не паверу. Сапраўдная жанчына будзе месяц сядзець на аўсянцы і вадзе, але купіць жаданую рэч. Можа, сапраўды, гэта будзе для вас галоўная сустрэча? Кажуць, кожны дзень трэба пражываць, як маленькае жыццё. Значыць, да кожнага спаткання трэба рыхтавацца, як да апошняга ў жыцці.
Ніка Шчарбацэвіч, Звязда