Сайт A-ha: Сапраўды гурт выступіць у Мінску

Источник материала:  
20.09.2010 22:36 — Новости Культуры

Сайт A-ha: Сапраўды гурт выступіць у Мінску

На афіцыйным сайце мегапапулярнай нарвежскай групы з’явілася пацверджанне, што гурт выступіць у Мінску 6 лістапада. А некаторыя чытачы не давалі веры інфармацыі nn.by!.

Канцэрт пройдзе ў мінскім Палацы спорту, што на праспекце Пераможцаў, 6 лістапада. Пачатак а 20-й.

Як паведамляў nn.by, арганізацыяй канцэрта займаецца кампанія «Корпорация развлечений». У параўнанні са Стынгам, цэны на канцэрт A-ha! – памяркоўнейшыя: ад 100 да 390 тыс.

***

Гурт, папулярны ў 80-ыя і 90-ыя, цяпер знаходзіцца ў сваім развітальным туры, які пачаўся ў студзені 2010 і завяршыцца ў снежні вялікім канцэртам у Осла.

Такім чынам A-ha 1 лістапада выступіць у Рызе, 2 лістапада – у Вільні, 4 лістапада – у Кіеве, 6 лістапада – у Мінску, 9 лістапада – у Маскве, а 11 лістапада – у Пецярбургу.

A-ha – гонар нарвежскай папулярнай музыкі. Гурт быў заснаваны ў 1982 г. Найвялікшы поспех здабыў іх першы альбом Hunting High and Low (1985), які амаль цалкам складзены з хітоў, Take On Me, The Sun Always Shines on T.V. ды інш. A-ha грае на стыку рок- і поп-музыкі.

Crying in the rain

Summer Moved On

Падзяліцца навіной: 
АГ

←Билеты на концерт Limp Bizkit не продаются из-за Стинга

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика