Што рабіць, калі вам стала сумна з вашым мужчынам?
У тым несумненна пярэстым цесце, з якога замяшаныя нашы хлопцы,
А бо іншы раз так хочацца падправіць няўдалы рэцэпт! Напрыклад, дадаць трошкі вострай рэўнасці і пякучай увагі…
Такім чынам, ён стаў сумным.
Перастаў гарэць і палаць запалам. Усё часцей затрымоўваецца на працы, усё радзей прылятае дадому з букетам кветак.
Вобразна кажучы, рошчына апала і пакрылася неапетытнай скарынкай. Што ж, самы час дадаць «паўкіло Атэла» — або прымусіць яго порэўнаваць.
200 грамаў ванілі: неадкладна пачніце даглядаць за сабой.
Калі вы не рабілі макіяж — пачніце. Запішыцеся ў бліжэйшы
Падарыце сабе кветкі — хай думае, што ў вас з’явіўся рамантычны і нябедны прыхільнік.
Калі ваш прэсны калач з’явіцца дадому — дэманстратыўна выкіньце букет у вакно з уздыхам: «Тысячу разоў казала яму, а ён усё ходзіць і ходзіць, кветкі усё носіць і носіць…"
100 грамаў перцу: і ў вас таксама ёсць сябры, і таксама — мужчынскага полу.
Ён на рыбалку — ну і вы ў шынок, ён на футбол — а вас вязуць у тэатр, у яго гараж — у вас сяброўкіна лечішча.
А якія там былі смешныя хлопчыкі! А той, з гітарай, выліты Вольскі…
100 грамаў разынак: у кожнай жанчыне павінна быць таямніца. Яна павінна быць прыкметная.
Што? А? Ды не, нічога, гэта я так… Куды? Ды так, па справах… Каму тэлефанавала? Не важна, гэта проста… Што? Ах, прабач, я нешта задумалася… Аб чым? Аб сваім, аб дзявочым…
100 грамаў шакаладу: будзьце ўвесь час жыццярадаснай і актыўнай!
Ён тэлефануе даведацца, як вы там без яго — выдатна! Як выдатна, што выдаўся свабодны адвячорак!
Не, мілы, я не сумую, што ты, у мяне процьма спраў! Так, я шчаслівая! Не сумую, цалую, пакуль!
Ну вось, у прынцыпе, ваш Атэла зусім гатовы: ён у поўнай упэўненасці, што ў яго самая вясёлая, самая радасная сяброўка, вакол якой так і ўюцца ўсякія мачо з сур’ёзнымі намерамі, такую
velvet.by