«Arche» пра яўрэйскую Горадню — прэзентацыя 16 верасня
16 верасня ў Горадні адбудзецца прэзентацыя нумара часопіса «Arche» «Праваднік па яўрэйскай Горадні».
У падрыхтоўцы нумара ўдзельнічалі Маціяс Баціс, Уладзімір Буцько, Надзея Крапівіна, Аляксандр Паняеў, Вольга Сабалеўская, Юлія Фядосава, Эва Ханф, Ганна Шлёгель, Валерыя Калодзіна, Ганэтэ Коркхіл.
Ключавыя выразы «Правадніка»: рэлігійнае і штодзённае жыццё яўрэяў, яўрэйскія могілкі Горадні, Адукацыйныя ўстановы яўрэяў Горадні, Эканамічнае становішча яўрэяў Горадні перед Другой сусветнай вайной, знішчэнне яўрэяў Горадні.
Удзел у прэзентацыі возьмуць аўтары нумары, а таксама рэдактары «Arche» Валер Булгакаў і Алесь Пашкевіч.
Змест нумара Arche «Другая Горадня» можна паглядзець тут.
Пачатак прэзентацыі 18 верасня, а 18.30 на вул. Будзённага, 48а — зала 69 (карацейшы шлях на падыходзе да будынку і ў самім будынку будзе пазначаны стрэлкамі).
Уваход вольны.