Як Лявон Вольскі адcвяткуе сваё 45-годдзе
14.09.2010 00:34
—
Новости Культуры
Лявон Вольскі. Фота: К.Лашкевіч, TUT.BY |
14 верасня славуты беларускі музыкант Лявон Вольскі адзначае свой 45-ы дзень нараджэння. Як распавёў Еўрарадыё нязменны лідар NRM і "Крамбамбулі" ніякіх гучных святкаванняў ён не плануе.
Лявон Вольскі: "Я не буду адзначаць публічна. З сябрамі з'едзем з горада на вечарок, у вузкай кампаніі. Я не лічу такую дату падставай для нейкіх урачыстасцяў і наогул не бачу ў гэтым сэнсу".
Што ж датычыцца падарункаў, то Лявон не пераборлівы і нейкіх незвычайных сюрпрызаў ад гасцей не чакае.
Лявон Вольскі: "Тое, што мне б хацелася, я не атрымаю, а таму і не буду афішаваць. Я ж, ведаеце, не поп-зорка, гэта яны на дзень нараджэння атрымліваюць аўтамабіль Infiniti ці ключы ад кватэры. У мяне будуць звычайныя сціплыя падарункі".
Дарэчы самыя памятныя падарункі рокер атрымаў у дзіцячым узросце ад бацькі, а пазней – ад жонкі.
Лявон Вольскі: "Ой, вельмі шмат было яскравых падзеяў. Бацька, напрыклад, падарыў мінашукальнік дзіцячы, але сапраўдны. Гэта была падзея. Першы мабільны тэлефон мяне проста ўразіў, мне як раз яго Ганна, жонка, падарыла. Гэты было даўно, гэта быў такі Mitsubishi Трыумф, яна яго ў атмасферы поўнай таямніцы набыла ў Польшчы, а потым падарыла мне на дзень нараджэння".
А вось найбольш гучныя падзеі ў жыцці Лявон Вольскі назваць не здолеў, маўляў, іх было так шмат, што выбраць нейкія асобныя вельмі складана.
Лявон Вольскі: "На жаль, для беларускіх музыкаў гэта звычайна звязана з нейкімі выязнымі канцэртамі, калі да ўсяго ты яшчэ і вандруеш па свеце. І тут у нас былі проста эпахальныя падзеі. Шмат вельмі было яскравых і канцэртаў і паездак, тут жа так не абярэш самую яскравую".
TUT.BY далучаецца да віншаванняў Лявона Вольскага з 45-годдзем!