Загадкі беларускай хаткі-2: вынікі віктарыны
02.09.2010 15:37
—
Новости Культуры
Напярэдадні фолк-фэсту “Камяніца”, які адбудзецца 4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам, TUT.BY зладзіў віктарыну, прапанаваўшы вам угадаць музейныя экспанаты на фота.
Лепш за іншых на гэты раз заданню дала рады Наталля Талставухава (1 месца), якая заваявала галоўны прыз — рамантычную вячэру на дваіх у мінскай страўні "Камяніца", а таксама два квіткі на аднайменны фолк-фэст. 2-е і 3-е месца падзялілі Андрэй Вазнішчык і Ірына Калеснікава. Яны атрымаюць па два квіткі на фестываль.
Віншуем пераможцаў! Інфармацыю пра атрыманне прызоў вы атрымаеце на сваю электронную пошту.
Адказы на пытанні віктарыны
Фота 1: Венцер.
Па-іншаму — жак, нерат. Самалоўная стаўная пастка для рыбы.
Фота 2: Павук.
У першай палове ХХ ст. на Беларусі перад Калядамі і Вялікаднем існавала завядзёнка: вырабляць адмысловае ўпрыгожанне з саломы, папяровых кветак, зерня бабовых раслін. Называлася гэткая кампазіцыя павуком. Павука падвешвалі над сталом — адным з найбольш сакральных месцаў у хаце. Лічылася, што гэткі павук прыносіць дому шчасце і спор ува ўсім.
Фота 3: Хлопчык (лянівец, лёкай).
Прыстасаванне для здымання абутку.
Фота 4: Рэзгiны
Прыстасаванне ў выглядзе сеткі з вяровак і драўляных дугаў для пераноскі сена, саломы.
Фота 5: Дзіцячыя хадункі.
Фолк-фэст "Камяніца"
4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам (вёска Азярцо, 4 км за аўтарынак "Малінаўка") адбудзецца фолк-фэст "Камяніца", у якім бяруць удзел вядомыя фолк-гурты: "Троіца", "Палац", "Маланка Аркестр", Akana, Guda і іншыя. У дадатак да цудоўнай музыкі гледачы будуць мець магчымасць аглядзець музей і зрабіць добрую справу – усе грошы ад фестывальных квіткоў ідуць на рахункі музею, каб ён меў магчымасць падтрымліваць усе экспанаты ў належным стане.
Адмысловы госць
У гэтым годзе фэст таксама распачынае традыцыю запрашэння адмысловых гасцей. Вядомыя выканаўцы з іншых музычных напрамкаў будуць у межах фэсту спяваць народныя песні. Першым з іх будзе вядомы рок-музыка Лявон Вольскі.
"Запрашэнне было досыць нечаканым, але тым больш цікавым, – прызнаецца Лявон Вольскі. – Будзем прэзентаваць невялікую адмысловую праграму з акустычнымі інструментамі. Спадзяюся, што фолк-дзеячы не раскрытыкуюць наш эксперымент".
Забавы
Акрамя музычнай часткі і агляду музею гледачоў фестывалю чакаюць народныя забавы ад тэатра анімацыі "Граер". У перакладзе са стараславянскай назва тэатру азначае "блазан, скамарох, пацешнік, забаўнік". Гэта адзіны на Беларусі тэатр анімацыі, які на падставе гістарычных крыніц адраджае старадаўнія славянскія гульні, конкурсы і забавы. У межах фолк-фэсту "Камяніца" гледачы будуць мець магчымасць паўдзельнічаць у такіх забавах і спаборніцтвах, як "тын", "качалка", "таўкачыкі", "шапкі", "каняшкі", "вужышча".
Транспарт
У гэтым годзе даехаць да фэсту будзе значна прасцей. Ад прыпынку "Малінаўка-6" (скрыжаванне вуліц Громава і Слабадской) да музею і назад з 13 да 22 гадзіны будзе ездзіць бясплатнае маршрутнае таксі. Акрамя таго да музею і з ад яго можна будзе даехаць аўтобусам №203 ад аўтастанцыі "Паўднёва-Заходняя", які ў гэты дзень будзе хадзіць часцей, чым звычайна.
Квіткі і дэталі
Квіткі: 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Фэст працягнецца з 15 да 22 гадзіны. Папярэдні продаж квіткоў – вул. Кальварыйская 17 – 614, тэл. (017) 209 41 63. Папярэдняя рэгістрацыя, відэа ўдзельнікаў і дадатковая інфармацыя на сайце. Даведка: (029) 670 13 30.