Вольскі хоча адрадзіць беларускую вясельную традыцыю

Источник материала:  
07.08.2010 09:18 — Новости Культуры
Вольскі хоча адрадзіць беларускую вясельную традыцыю
Лявон Вольскі. Фота: К. Лашкевіч, TUT.BY
У Мінску сканчаецца запіс новага максі-сінгла гурта "Крамбамбуля" з вясёлай назвай "Раз-два-тры - усе за стол!".

- І не проста вясёлай, а вясельнай! - папраўляе мяне лідар гурта Лявон Вольскі. - Гэта мне запомнілася такая традыцыя, калі на вяселлі госці гублялі ўвагу, разыходзіліся па кутах, папаліць, паразмаўляць... І тады тамада на пару з гарманістам зацягвалі нараспеў: "Раз-два-тры - усе за стол! Раз-два-тры - усе за стол! Маладыя запрашаюць усіх за стол!" І тады ўсе цягнуліся назад, пачыналі ўздымаць келіхі за здароўе маладых. Шкада, што гэта традыцыя неяк знікае, сціраецца. У ёй нічога такога асаблівага, але яна здорава мабілізавала гасцей, была як рухавічок на вяселлі!

Лявон адкрывае таямніцу, што ў максі-сінгл увойдзе не толькі гэтая песня, але і яшчэ дзве - "Азалаціцца" і "Свята кожны дзень". Апошняя ўжо знаёмая слухачам і гледачам па стужцы "Беларусьфільма" "Дастышфантастыш".

- Сінгл у звычайным разуменні - гэта адна песня, якая можа быць прадстаўлена адначасова ў некалькіх аранжыроўках, - кажа спадар Лявон. - Але мы вырашылі парушыць гэтае правіла, зрабіць тры песні і яшчэ бонус. Так сталася, што гэтыя песні неяк апынуліся ўбаку па-за іншай творчасцю "Крамбамбулі" і маёй уласнай. Вось я і вырашыў аб'яднаць іх у такі максі-сінгл.

Максі-сінгл "Раз-два-тры - усе за стол!" будзе ўпершыню прадстаўлены ў канцы жніўня на фестывалі феерверкаў "Навальніца" ў спартовым комплексе "Лагойск", дзе ў Лявона і "Крамбамбулі" будзе асобнае выступленне.


←Кислородное голодание

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика