100 вершаў да 100-годдзя Ларысы Геніюш
24.07.2010
—
Новости Культуры
У абвешчаным аб’яднаннем літаратараў-хрысціянаў “Дабравест” паэтычным конкурсе да 100-годдзя Ларысы Геніюш узялі ўдзел 26 аўтараў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Было даслана больш за 100 вершаў.Як паведаміла сакратар конкурсу, вядомая паэтка Галіна Каржанеўская, з красавіка па чэрвень на электронную скрыню і на звычайную пошту свае творы даслалі аўтары з Менска, Берасця, Горадні, Пінска, Рагачова, Глыбокага, Віцебска, Баранавічаў і іншых гарадоў і мястэчак. Адмыслова напісаныя вершы даслалі нават дзеці (вёска Дварэц Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці), а сябра БХД з Баранавічаў Галіна Ярашэвіч даслала сваю песню, прысвечаную Ларысе Геніюш.
Паэтычны конкурс да 100-годдзя Ларысы Геніюш быў абвешчаны ў сакавіку з мэтай падтрымкі таленавітай моладзі і адораных людзей з рэгіёнаў.
Паводле журы, на працягу бліжэйшых двух тыдняў будуць вызначаныя пераможцы і прызёры конкурсу. Ім будуць уручаныя адмысловыя прызы, сярод якіх вандроўка на радзіму Ларысы Геніюш, паведамляе прэсавая служба БХД .

Крынiца: Народая Воля