У кожнага пісьменьніцкага саюзу – свой конкурс ў гонар Караткевіча

Источник материала:  
У кожнага пісьменьніцкага саюзу – свой конкурс ў гонар КараткевічаСьледам за Саюзам Беларускіх Пісьменьнікаў літаратурны конкурс да 80-х угодкаў У.Караткевіча абвясьціла віцебская філія Саюзу Пісьменьнікаў Беларусі. Конкурс называецца “На вакацыі з Караткевічам.Умовы конкурсу прадзяржаўнай пісьменьніцкай суполкі больш жорсткія: да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросьце да 25-ці гадоў, тады як філія СПБ прапанавала далучацца літаратарам, маладзейшым за 35 год.

Незалежны пісьменьніцкі саюз прымае творы на конкурс да 1-га лістапада, а на адрас Віцебскай філіі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі іх трэба даслаць да 10-га кастрычніка.

Але галоўнае, што яны “мусяць адлюстроўваць як гісторыю Беларусі, так і вобраз сучаснага героя – чалавека працы цяперашняга часу, стваральніка духоўных, матэрыяльных і эканамічных каштоўнасьцей”. І “творчасьць мусіць быць скіраванай на стварэньне мастацкіх вобразаў высокай грамадзянскай, сацыяльнай і патрыятычнай скіраванасьці” -- так напісана ў гарадзкой газэце “Віцьбічы”, якая разам з суполкай СПБ зьяўляецца арганізатарам літаратурнага конкурсу.

Пытаньне, на якой мове мусяць быць напісаны творы ў гонар памяці Уладзімера Караткевіча, пакінута ў баку – пра гэта ва ўмовах конкурсу не сказана нічога. Але абвестка ў газэце за подпісам Тамары Гусачэнка, старшыні віцебскай філіі СПБ, пададзена па-расейску.

Творы пераможцаў конкурсу арганізатары абяцаюць надрукаваць у газэце “Віцьбічы”, а таксама іх абяцаюць уключыць у абласны літаратурны альманах “Дзьвіна”. У склад журы конкурсу, апрача літаратараў, увайшлі начальнік абласнога адзьдзела адукацыі І.Шчурок, начальнік абласной управы культуры М.Пашынскі, рэдактар газэты “Віцьбічы” Ніна Тулінава.

Крынiца: Радыё Свабода

←Начитал на звание

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика