Андрэй КУРЭЙЧЫК: "Я вярнуся ў ВНУ дзеля студэнтаў"

Источник материала:  
Андрэй КУРЭЙЧЫК: "Я вярнуся ў ВНУ дзеля студэнтаў"Драматургу Андрэю Курэйчыку прапанавалі вярнуцца на выкладчыцкую працу ў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. Як паведаміў Курэйчык, з ВНУ яму быў адпраўлены ліст па электроннай пошце з прапановай выкладаць у студэнтаў той жа групы, з якімі працаваў раней.Нагадаем, у чэрвені універсітэт не працягнуў кантракт з Курэйчыкам. Драматург не выключыў, што гэта было звязана з інтэрв'ю, апублікаваным у шэрагу недзяржаўных СМІ. У інтэрв'ю, у прыватнасці, Курэйчык выказаў сваё стаўленне да арыштаў і затрыманняў актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", лідэрам якой з'яўляецца паэт Уладзімір Някляеў, паведамляе БелаПАН.

Паводле слоў Курэйчыка, яго звальненне атрымала шырокі рэзананс. "Я атрымаў некалькі званкоў ад памочніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, з АБСЕ, з Міністэрства культуры, — паведаміў драматург. — Усе прапаноўвалі падтрымку пры аднаўленні на працы". Ён заўважыў, што таксама вельмі ўдзячны выкладчыкам універсітэта, якім прапаноўвалі ўзяць яго курс, але яны "высакародна адмовіліся".

"Я вярнуся ў ВНУ дзеля студэнтаў, — сказаў Курэйчык. — Я рады працаваць з імі і перадаць ім свой вопыт".

Крынiца: Народная Воля
←В Минске состоится сольный концерт Лявона Вольского

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика