Як помнікі на магіле Багушэвіча змяняліся цягам стагоддзя
Так магіла пісьменніка выглядала ў 1929 годзе.
Такі помнік паставілі камуністы.
Янка Тарчэўскі ля магілы дзеда.
Францішак Багушэвіч перад смерцю. Малюнак яго сына Тамаша.
«Мне найдаражэйшы першапачатковы. Хай ён і просценькі, але з выявамі сімвалаў творчасці пісьменніка — дудкі і смыка». Сп. Содаль гатовы бачыць любы помнік, але каб толькі там захаваліся тыя сімвалы.
Адразу пасля смерці на магіле Францішка Багушэвіча ў Жупранах паставілі сціплы крыж з вянкамі, дудкай і смыком. Дзесьці ў 1950-х гадах камуністы ўсталявалі цэментны помнік з расейскамоўнымі надпісамі. А ў 1975 годзе з’явіўся новы, які захаваўся і да сёння (архітэктар К. Асадаў, скульптары В. Данянкоў, В. Пятраеў).
Нагадаем, што цяпер помнік з магілы пісьменніка ў Жупранах знаходзіцца на рэстаўрацыі. Як паведамілі ў ідэалагічным аддзеле Ашмянскага райвыканкама, ужо гатовы гранітны помнік Багушэвічу і сваякам, пахаваным побач. Хутка іх усталююць.
* * *
Францішак Багушэвіч (1840-1900). Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў фальварку Свіраны. Удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў. Ратуючыся ад магчымых рэпрэсій, выехаў ва Украіну. У 1884 прыехаў у Вільню, дзе працаваў у судовай палаце. Пад псеўданімамі надрукаваў зборнікі вершаў «Дудка беларуская», «Смык беларускі». З 1898 года жыў у Кушлянах (Смаргоншчына), пахаваны ў Жупранах (Ашмяншчына), на высокай гары тамтэйшых могілак, каля касцёла. Яму належаць словы: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».
Сяргей Макарэвіч