10 запаветаў для жанчыны ў ложку

Источник материала:  
14.07.2010 10:06 — Новости Культуры

10 запаветаў для жанчыны ў ложку

1. Не хочаш — не трэба. Табе не хочацца ісці ў ложак — лепей не ідзі. Горш за ўсё, калі ты дасі яму адчуць, што робіш паслугу.

2. Добрага ранку! Дай яму атрымаць асалоду, калі ягоны ўзровень тэстэстэрону сягнуў надхмар’яў. Хаця ведаем, ты любіш тое ўначы.

3. Cкарачай. Гэта ж не дыпломная праца — часам можна даць рады хутка і нават хуценька.

4. Не бяжы. Якую секунду пасля ты ляціш у душ — гэта сігнал яму, што любошчы не надта чысты занятак. А мы ж, ведаем, што гэта не так!

5. Запальвай святло. Час ад часу запальвай святло. Калі ты кансерватарка — тушы святло і потым… запальвай святло.

6. Не шукай адчэпак. Калі не хочаш і не можаш падчас месячніцы, так і скажы. Пагатоў альтэрнатыўных шляхоў залагодзіць яго стае.

7. Ініцыюй сама. Забудзься пра хатняе выхаванне і пачынай першая.

8. Кіруй і накіроўвай. Ён не нарадзіўся з уштукаванай праграмай «Як залагодзіць жанчыну». Твая асалода (прынамсі па першым часе) у тваіх руках.

9. Мужчыны любяць вушамі. Так, так, ён будзе без сумневу рады даведацца, які ён уцешны для цябе партнёр. А яшчэ лёсткі матывуюць яго.

10. Забудзься пра тэхніку і аргазм. Часам важна кахацца з прычыны кахання, і зведаць бурлівыя любошчы і не сягнуць аргазму.

Падзяліцца навіной: 
Cямён Цыбульскі

←Як помнікі на магіле Багушэвіча змяняліся цягам стагоддзя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика