Знішчаны помнік Францішку Багушэвічу
Помнік на магіле пісьменніка ў Жупранах дэмантавалі. Магіла нагадвае месца атакі вандаламі.

Так выглядае магіла пісьменніка сёння.

Незразумела, якія дакладна працы будуць праводзіцца: рэстаўрацыя, рэканструкцыя ці замена пастамента, на якім знаходзіўся барэльеф.
У аддзеле культуры Ашмянскага райвыканкама, які адказвае за помнік, толькі адзін чалавек валодае поўнай інфармацыяй. Але ён адмовіўся што-небудзь расказваць, спаслаўшыся на тое, што знаходзіцца ў Мінску на курсах. І да вяртання ў Ашмяны размаўляць па працоўных пытаннях не збіраецца.
Нічога не ведаюць аб працах у Жупранах і ў музеі Багушэвіча ў Кушлянах.
З 2003 года помнік унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Франціншак Багушэвіч (1840-1900). Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў фальварку Свіраны (Літва). Удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў. Ратуючыся ад магчымых рэпрэсій, выехаў ва Украіну. У 1884 прыехаў у Вільню, дзе працаваў у судовай палаце. Пад псеўданімамі надрукаваў зборнікі вершаў «Дудка беларуская», «Смык беларускі». З 1898 года жыў у Кушлянах (Смаргоншчына), пахаваны ў Жупранах (Ашмяншчына). Яму належаць словы: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».
КМ, фоты дасланыя чытачом