Андрусь Храпавіцкі. Майго кандыдата падтрымліваюць марсіяне

Источник материала:  
11.07.2010 15:41 — Новости Культуры

Майго кандыдата падтрымліваюць марсіяне
Таму я ўпэўнены, выбары пройдуць чотка
У нас усё будзе спакойна, ня так, як у Кіргістане
Мы возьмем уладу тэлепатычнымі сродкамі

Зялёныя чалавечкі зоймуць пасады ва ўрадзе
Наш «зайчык» за год даляр і эўра абскача
Мы ўступім у НАТО, за месяц памірым ЗША і Багдад
Мядзьведзеў ня будзе ў нас паводзіць сябе, як «мачо»

Літоўцы й палякі вывучаць беларускую мову
Захочуць назад у Вялікае Княства з цэнтрам у Менску
Грыбаўскайце прозьвішча зменіць на Грыбалёва
І будзе даводзіць, што ўмее спяваць эстрадныя песьні

Майго кандыдата падтрымліваюць марсіяне
Жыхары чырвонай плянэты — нашы сябры спрадвеку
Ня верыш? Паверыш у гіпнатычным дурмане!
Наперадзе толькі свабода і зялёныя чалавечкі

З нізкі «Палітычнае».


Андрусь Храпавіцкі, Глыбокае—Вільня

←Velcom будзе мяняць стаўленне да мовы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика