Выйшаў том Алеся Салаўя

Источник материала:  
02.07.2010 15:37 — Новости Культуры

Выйшаў том Алеся Салаўя

У выдавецтве «Лімарыус» выйшаў збор твораў Алеся Салаўя (1922—1978) — аднаго з найлепшых пісьменнікаў эміграцыі.

Гэты першая кніга пісьменніка на радзіме. У 1982 г. у Нью-Ёрку Беларускім інстытутам навукі і мастатцва быў выдадзены том «Нятускная краса».

Вёска Крысава на Койданаўшчыне — Мінск — Ілья — Рыга — Берлін — Прага – Зальцбург. І урэшце – найкрасветная Аўстралія. Такі быў жыццёвы шлях паэта.

Апроч вершаў, у кнігу ўвайшло ліставанне з М. Сяднёвым, Ю. Віцьбічам, А. Грыцуком, В. Тумашам, А. Адамовічам, Л. Геніюш. Змешчаныя таксама ўспаміны яго сучаснікаў — украінца Ігара Качуроўскага, Вольгі Грыцук, Яна Пятроўскага, Аляксандра Калодкі, Уладзіміра Брылеўскага, Міколы Ганька.

Уклаў кнігу, напісаў прадмову і каментары Міхась Скобла.

Салавей, Алесь. Творы: Паэзія, проза, лісты / Алесь Салавей; уклад., прадм. і камент. М. Скоблы. — Мінск, Лімарыус, 2010. — 560 с.: іл.

Прадавацца кніга будзе ў асноўных мінскіх кнігарнях ды інтэрннет-крамах.

Томам Салаўя ў выдавецтве «Лімарыус» распачынаецца серыя «Галасы Айчыны», у якой мяркуецца выдаваць творы выбітных беларускіх пісьменнікаў/


nn.by

←Накануне праздника в Национальном историческом музее открылась выставка художественных произведений "Помніць зямля беларуская".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика