Ганна Палупанава ўзнагароджана за лепшую жаночую ролю
02.07.2010
—
Новости Культуры

Актрыса беларускага тэатра Ганна Палупанава атрымала ўзнагароду за лепшую жаночую ролю на VII фестывалі беларускіх кінафільмаў (к/ф "Трамвай ў Парыж"), і таксама прыз за лепшую жаночую ролю другога плана на міжнародным тэатральным фестывалі "Смоленский ковчег" (г. Смаленск, Расія) -спектакль "Палёты з Анёлам".
Дарэчы, спектакль "Палёты з Анёлам" можна будзе пабачыць 16 ліпеня на сцэне РТБД. Каса працуе штодзённа з 14-ці да 19-ці, акрамя суботы і нядзелі.
Крынiца: Народная Воля