Задарма на канцэрт «Машины времени»
10.06.2010 11:25
—
Новости Культуры
Гурт Андрэя Макарэвіча выступіць у межах «Музычных вечароў у Мірскім замку».
КМ
Як паведамляе БЕЛТА, канцэрты, якія традыцыйна ладзіць тэлеканал АНТ, пройдуць 18-20 чэрвеня каля муроў старажытнага замка.
У першы дзень выступяць Дзядзя Ваня і гурт Ten Sharp.
19 чэрвеня сваю праграму з лепшых твораў пакажа Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета. А айчынныя поп-выканаўцы правядуць «Песню года Беларусі».
У апошні дзень «Музычных вечароў» выступіць Ігар Бутман з аркестрам. Апоўначы на сцэну выйдзе «Машина времени».
Скончыцца свята феерверкам
КМ