«Застанецца нам з Колем карова» - Маналог рэзідэнта Драздоў

Источник материала:  
24.05.2010 15:05 — Новости Культуры

    Я іду праз Дразды ‑‑ правяраю пасты.
    Яшчэ спяць і халопы, і Коля.
    Не ўцярплю, як хлапчук, забягу у хляўчук:
    Што за раніца без сырадоя!

    Каб стабільнасць была, каб свірэпка расла
    Каб жыла і квітнела краіна
    На ўвесь свой апарат я накінуў загад:
    Гадаваць на падворку скаціну

    У Сідорскага ўчора калоў кабана
    (У Сямашкі балон пазычалі)
    Зваўся гэны кабан — Антыкрызісны План
    Мо на ім яшчэ год і працягнем.

    Гадаваў мой Макей для Еўропы курэй
    Толькі вырасціў дэкаратыўных.
    А Наташа Пяткевіч вырошчвае змей
    Для айчыннай патрэб медыцыны

    Ліда у ЦВК дрэсіруе шпака
    Каб цягаў ёй са скрыні паперкі
    Ломаць, кажуць, гадуе дзіка ў КДК
    І для страху бярэ на праверкі

    Пракаповіч у банку завёў хамяка
    Што ён толькі за шчокі піхае?
    Зайцаў у Камітэце трымае ваўка —
    Той сабак Куляшова ганяе.

    Я дабрэю душой ля каровы сваёй
    Што б ні звягалі Дзіма і Вова
    Забяруць Белтрансгаз, і Азот і Нафтан
    Застанецца нам з Колем карова!

←«Ляпис Трубецкой» прокатит «Agitpop» по Европе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика