Журы Канскага кінафестываля крануў лёс беларускіх эмігрантаў

Источник материала:  
24.05.2010 15:08 — Новости Культуры
Фільм маладога рэжысёра Аліўе Масэ‑Дэпаса «Нелегал» (Illégal) сумеснай бельгійска‑француска‑люксембургскай вытворчасці атрымаў спецыяльную ўзнагароду (прыз Таварыства аўтараў і кампазітараў) драматычных твораў на 63‑м міжнародным фестывалі ў Канах.

Карціна дэманстравалася ў рамках фестывальнай праграмы «Двухтыднёвік рэжысёраў», мэта якой — падтрымаць маладыя таленты і дапамагчы ў пракаце іх фільмаў.

Галоўныя героі поўнаметражнай стужкі — беларуская жанчына і яе 13‑гадовы сын, якія някепска жывуць у Бельгіі ў нелегальных умовах, пакуль аднойчы паліцыя іх не арыштоўвае.

Што да галоўных лаўрэатаў фестывалю ў Канах, то «Залатую пальмавую галінку» атрымаў рэжысёр з Тайланда Апічатпонгу Вірасэтакулу за фільм «Дзядзька Бунмэ, які памятае свае былыя гады».

Прыз журы таксама быў уручаны рэжысэру з Рэспублікі Чад Махамат‑Салеху Харуну за карціну «Чалавек, які крычыць».

Праз фестывалю за лепшую рэжысуру атрымаў француз Мацье Амальрык за стужку «Гастролі». Узнагароду за лепшы сцэнар — фільм «Паэзія», яго рэжысэр — карэец Чан Дон Лі.


Радыё Свабода

←«Застанецца нам з Колем карова» - Маналог рэзідэнта Драздоў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика