Помнік кіраўніку «Манголкіно» ўсталююць у Полацку
Бюст аўтару першага беларускага мастацкага кінафільма, палачаніну Юрыю Тарычу неўзабаве ўсталююць у Полацку. Пра гэта паведаміў дырэктар дзяржпрадпрыемства «Кінавідэасетка» Феактыст Фядотаў.
Бюст аўтару прыгодніцкага фільма «Лясная Быль» паўстане ў гістарычным цэнтры Полацкунасупраць адзінага полацкага кінатэатру «Радзіма», непадалёк ад помніка Сімяону Полацкаму. Урачыстая цырымонія адкрыцця бюста адбудзецца 28 траўня, падчас выступяць прадстаўнікі «Беларусьфільму», а полацкая спявачка Наталля Чатвяракова заспявае «Песню пра кіно».
«Юрый Тарыч большасць свайго жыцця прабавіў па-за межамі Полацку, — кажа Феактыст Фядотаў. — Але фактычна сваёй творчасцю ён уславіў наш горад».
Акрамя вялізнага ўнёску ў айчынны кінематограф, рэжысёр, актор і сцэнарыст Юрый Тарыч (1885-1967) меў цікавую біяграфію. Палачанін, ён быў першым, хто фактычна распачаў ленініану: зрабіўся першым акторам, які на прафесійнай сцэне сыграў Леніна. У 1921 у якасці кіраўніка Курсанцкага тэатра ў маскоўскім Крамлі паставіў п’есу «Згуба своеўладдзя» і сыграў у ёй галоўную ролю. У 1926 паводле аповесці Міхася Чарота «Свінапас»Тарыч зняў фільм «Лясная быль»пра партызанскую барацьбу беларусаў падчас савецка-польскай вайны. Да жалю, стужка цалкам не захавалася. Юрый Тарыч паставіў шмат мастацкіх і дакументальных фільмаў: «Крылы халопа», «Нянавісць»…
Падчас вайны ўзначаліў сфармаванае на тэрыторыі Савецкага Саюза «Манголкіно» і зняў адзін з першых мангольскіх фільмаў «Стэпавыя віцязі».Сумесна з Корш-Сабліным зняў у 1942 стужку «Беларускія навелы». У 1984 «Беларусьфільм» зрабіў дакументальны стужку «Старонкі яго палёту», прысвечаную Юрыю Тарычу.
ЛК