Кілбасіць не па-дзіцячаму

Источник материала:  
21.05.2010 10:57 — Новости Культуры
Якая з дыснеэўскіх прынцэсаў— фашыстка, чаму трусік быў узброены сякерай, у чым сакрэт улады прарока Мухамеда, і хто сапраўдны бацька Эрыка Картмана? Мы сабралі для вас поўны кошык сайтаў з мультфільмамі што маюць пазнаку «для дарослых».

Кілбасіць не па-дзіцячаму

Многія людзі ўсіх узростаў (падкрэслім — усіх узростаў) любяць мультфільмы. Дастаткова хуткага позірку на час трансляцыяў тых стужак у сетцы вяшчання, каб зразумець, што анімацыйныя фільмы на самой справе даўно ўжо перасталі быць дзіцячай прэрагатывай. Тым хто кажа: «Я не гляджу анімацыі», варта адно паспачуваць, бо ён прапускае цэлы свет новых сэнсаў, своеасаблівага гумару, экшэна, а таксама незацяганых ідэяў, якія магчыма пабачыць толькі ў мультфільмах для дарослых.

Першы маляваны серыял, якая прызначаўся выключна дарослым, быў «Сям’я Першабыткавічаў» або па-ангельску кажучы «Флінстоуны» (1960 г.). Гэта была камедыя сітуацый, якая разгортвалася нібыта ў грамадстве першабытных людзей. Дарма першабытны, але серыял засяродзіўся на сучаснасці: адносінах паміж мужам і жонкай, супрацоўнікамі і працадаўцам, і шмат якім іншымі аспектамі дарослага жыцця. Першабыткавічы — прадукт свайго часу, то бок 1960-х н.э. з усім жмутом тагачасных праблемаў: побытавы алкагалізм, падлеткавы экстрэмізм, правы жанчыны ў сям’і. Серыял «Флінстоуны» называўся «мультфільм для дарослых» не толькі таму, што выпраменьваў сацыяльна-палітычныя мэсіджы, але таксама праз сцэны гвалту, эротыкі, і абсалютна недзіцячых выразаў. Але паколькі ў серыяле падымаліся важныя грамадскія тэмы, гледачы і крытыкі былі гатовыя цярпець брыдкаслоўе і гвалт.

У Сеціве існуе шмат сайтаў, якія паказваюць онлайн-відэа. Выкажам здагадку, што няма такога фільма ці серыялу, якія нельга знайсці ў Інтэрнэце. Але пераважная большасць з іх знаходзіцца пірацкіх сетках, таму мы сабралі для вас толькі афіцыйныя інфармацыйныя сайты, дзе вы можаце глядзець серыі або трэйлеры са спакойнай душою, не баючыся, што парушаеце аўтарскія правы. Стваральнікі серыялаў: Мэт Гронінг («Сімпсаны»), Мэт Стоун і Трэй Паркер («Паўднёвы Парк») прыкладаюць шмат намаганні каб рассмяшыць вас — так што яны таксама заслугоўваюць павагі.


1. South Park: Урок для грамадства і Санта-Клаус з гранатамётам

Чаго ўжо не панапісвалі аб культавай серыі, якой удалося аб’яднаць усе жанры і ўзроўні камедыі. Серыял змяшчае рэзкую сацыяльную крытыку, усе ж застаючыся пад прыкрыццём бяскрыўднай абгорткі мультфільма. Серыял, які ўпершыню з’явіўся ў эфіры ў 1997 годзе, ужо даўно зламаў усе мажлівыя межы грамадскай маралі, а цяпер нават ён спрычыніўся да напружанасці у ЗША, пасля таго, як у ім пажартавалі пра прарока Мухамеда.

Прыгоды чатырох амерыканскіх чатырохкласнікаў Стэна, Кайла, Кені і Эрыка фактычна паказваюць усе бакі амерыканскай культуры і побыту праз сатырычнае люстэрка вось ужо 14 (!) сезонаў. Прыгадаўшы класічныя сцэны, у якіх Санта-Клаус з гранатамётам едзе на антытэрарыстычную выправу ў Ірак, успомніўны сцэны з гаваркім ручнік, які адпраўляецца ў цэнтр рэабілітацыі ад наркотыкаў, і героямі серыялу, якія спяваюць разам з самалійскімі піратамі — многія пагодзяцца, што «Паўднёвы Парк» ці не самы дасціпны серыял у сваім жанры.

На гэта ўсё глядзець тут: Студыі «Паўднёвага Парку».


2. «Сямейны чалавек»: «Гэта нагадвае час, калі я пайшоў на паляванне з Лінкальнам»

Квазісямейны серыял: тупалобыя бацька і сын, гіпердэпрэсіўная дачка, чуллівая маманя, і, вядома, немаўля-геній са сваім сабакам-алкаголікам. Сям’я Грыфін ў эфіры ўжо восьмы сезон.

Тут значна менш сацыяльных мэсіджаў чым у «Паўднёвым Парку», а ўзровень лухты непадсяванай — аж празмерны. Напрыклад, у адной серыяў бацька сям’і, убачыўшы вялізнага пеўня, пачынае бойку аж на чатыры з паловай хвілін (з 22 хвілін эпізоду), якая пашыраецца па ўвесь горад. Праз палітыку тэлеканалу «Фокс» калі вы не знаходзіцеся ў Штатах, дык не зможаце паглядзець серыял, , але пра герояў серыялу можна зможаце пачытаць на сайце

студыі.

Старэйшая сястра «Сямейнага чалавека» — «Амерыканскі тата», прысвечана гісторыі амерыканскай сям’і , якая сваволіць значна менш за Грыфінаў, але там менш неўтаймаванага глупства. Калі ў пачатку, у 2005 г., серыял не меў вялікай аўдыторыі, дык пасля 6 паспяховых сезонаў ён зарабіла мільёны прыхільнікаў дзякуючы спалучэнню гумару і сацыяльных заяваў.

Глядзець (пра) «Амерыканскага тату».


3. «Футурама», светлая будучыня

Усё пачалося, калі Філіп Дж. Фрай, развозчык піцы з разумовымі недахопамі, заснуў у маразільнай камеры ў 1999 г. і прачнуўся ў 3000. Пасля дзевяць гадоў серыяларобства Мэт Гронінг, пладавіты бацька «Сімпсанаў», давёў, што можа стварыць яшчэ адзін хіт, на гэты раз — загорнуты ў жанр (псеўда)навуковай фантастыкі.

Серыял распавядае пра гісторыю незвычайнай калектыву з фірмы міжзоркавай дастаўкі «Футурама». Серыял моцна «наязджае» на бязлітаснасць амерыканскага грамадства, кранаючы тэмы незайздроснай будучыні чалавецтва.Часам аднавокія, часам без вачэй, а часам зусім не людзі: Фрай, Лайла, Бэндэр, а таксама прыхадзень з космасу доктар Цойдберг з’яўляюцца таксама ў чатырох поўнаметражных фільмах, кожны з якіх раз закранае новае сацыяльны пытанне. Вось фільм «Звер з мільярдам спін»: нягледзячы на мультыплікацыю і незямны антураж, яго стваральнік Гронінг апісаў свет шлюбнага жыцця і здрады жудка рэалістычна, і, вядома — страшэнна смешна. Трэйлеры і ўсю інфармацыю можна знайсці на сайце:

студыі Comedy Central.


4. «Намаляваныя разам»/Drawn together: грубая да немажлівасці

Reality-шоу ёсць і для маляваных герояў! Створаная Дэйвам Чэстэрам і Мэтам Сівэрстэйнам, тая праграма не цягнулася доўга (толькі 3 сезона), але паспела здабыць славу самай жорсткай і грубай, якую толькі можна бачыць у прайм-тайм.

Серыял зарэзаў шмат святарных кароў і дастаў забойчую крытыку, якая прывяла да закрыцця праграмы ў 2008 годзе. Зоркі серыялу — увасабленне саркастычнага гумару на ўсе віды мультыплікацыі: саладжавая дыснэеўская Прынцэса насамрэч выяўляецца нацысткай і чалавеканенавідніцай, сэксуальна заклапочаная дэтэктыў, супер-герой — вычварэнец, «павёрнуты» на забойствах, пакімонападобныя істоты. Увогуле тут былі нападкі не толькі на грамадскія стэрэатыпы, але і на гісторыю мульціплікацыі, у тым ліку серыялаў-канкурэнтаў: «Паўднёвы парк» і «Сямейны чалавек».

Нядаўна «Намаляваныя разам» выйшлі ў выглядзе поўнаметражнага фільма. Сюжэт: што будуць рабіць ўдзельнікі рыяліці-шоў у дзень, калі дазнаюцца, што іх праграма зачыненая. Паглядзець асобныя серыі, інфармацыю пра спачылы ў Бозе серыял можна на сайце

студыі Comedy Central.


4. «Шчаслівыя лясныя сябры»: Мядзьведзік з ланцуговай бензапілой

«Шчаслівыя лясныя сябры», або HTF — мілыя ўсмешлівыя жывёлы і суплёт заблытаных падзей, які непазбежна вядзе да траўмавання і смерці тых жывёлаў. Вы не знойдзеце тут якія-небудзь сацыяльных ці палітычных пасланняў, нават тэксту толкам няма. Мядзведзікі з бензапілкамі і трусікі з сякерамі нявечаць збольшага саміх сябе. Шмат гвалту і чорнага гумару.

Серыял існуе 10 гадоў, абодва злучэння былі паказаны на каналах MTV. Усе серыі можна паглядзець на сайце:

Atom.


Ліза Кавальчык

←Помнік кіраўніку «Манголкіно» ўсталююць у Полацку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика