Едзем на Be2gether. Комікс 3: зніжкі для студэнтаў

Источник материала:  
23.04.2010 09:00 — Новости Культуры
TUT.BY працягвае шматсерыйны комікс пра маладога беларуса Паўлюка. Хлопцу закарцела паехаць на музычны фестываль Be2gether, які штогод улетку праводзіцца на беларуска-літоўскай мяжы.

З выпуску ў выпуск Паўлюк разбіраецца, дзе прыдбаць квіткі і як дабрацца да месца Х, даведаецца пра кошты, праграму і шмат чаго іншага.

Пакуль жа наш Паўлюк займаецца сваімі справамі, вы можаце здабыць бясплатныя квіткі на фэст! Для гэтага намалюйце комікс пра сваё наведванне Be2gether, ці то, як вашы сябры ездзілі на гэты фэст. Альбо пра тое, як вы паедзеце сёлета і што там з вамі здарыцца - фантазія толькі вітаецца.

Свае працы дасылайце на адрас media@tutby.com з пазнакай "Едзем на Be2gether". Наведнікі TUT.BY і арганізатары фэсту выбяруць найлепшы комікс, аўтар якога атрымае два бясплатных квіткі на Be2gether.

Ідэя і малюнкі: Лявон ВОЛЬСКІ

Едзем на Be2gether. Комікс 3: зніжкі для студэнтаў


У серыі "Едзем на Be2gether" таксама глядзіце:

- Комікс 1: квіткі
- Комікс 2: візы



←Класікі без глянцу. Байкі ад Танка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика