Класікі без глянцу. Байкі ад Танка

Источник материала:  
23.04.2010 01:30 — Новости Культуры
Класікі без глянцу. Байкі ад Танка
Нядаўна Лявон Вольскі прэзентаваў новы сольны альбом на вершы беларускіх класікаў “Белая яблыня грому”, мэта якога — вярнуць у сучасны культурны кантэкст творчасць вядомых беларускіх паэтаў. TUT.BY падтрымаў задуму, запусціўшы на партале аднайменны караоке-праект, паўдзельнічаць у якім можа кожны. Паралельна з гэтым мы пачынем серыю інтэрв’ю з нашчадкамі творцаў, чыя творчасць і натхніла музыку. 

Школьная праграма і дзяржаўная прапаганда стварала і працягвае ствараць з літаратараў ідэалагічна надзейныя абразы, галовы ў прэзідэўмах, сімвалы дзяржаўнага ладу ці статуі ў пантэоне герояў — каго заўгодна, толькі не жывых людзей. Але ж яны таксама кахалі і жартавалі, выпівалі і хадзілі па крамах, ездзілі за мяжу, заўзелі на футболе, гулялі ў карты… Менавіта такімі мы і хочам паказаць паэтаў — без бронзы, грыму і глянцу — “Класікаў без глянцу”.

Першым героем нашага цыклу стаў сын народнага паэта Беларусі Максіма Танка Максім Яўгенавіч Скурко. Нарадзіўся ў 1941 годзе. Скончыў хімфак БДУ, стаў кандыдатам хімічных навук і да выхаду на пенсію працаваў вучоным сакратаром Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. А яшчэ цягам усяго жыцця ён быў побач з бацькам, гадаваўся ў акружэніі класікаў, ледзь не кожны дзень сутыкаючыся ў побыце з людзьмі, якіх мы сёння ведаем па падручніках і энцыклапедыях.

“Я праслухаў не толькі кампазіцыю на верш бацькі “Вецер Радзімы”, але ўсю “Белую яблыню грому”. Што да музыкі, у маім ўзросце гэта, канечне, цяжка ўспрымаецца. Ды і люблю я класічны джаз. Але справа вельмі добрая, бо дзякуючы ёй маладое пакаленне, спадзяюся, больш дазнаецца пра людзей, якіх павінен ведаць кожны беларус”, — кажа Максім Яўгенавіч.

Прапануем вашай увазе ўрыўкі з інтэрв’ю, поўная версія якога з’явіцца ТУТ бліжэйшым часам.


Як Танк захапляўся Маякоўскім і гуляў у більярд з Цанавам.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Як Макаёнак у Нью-Ёрку паслаў міністра замежных спраў, а беларускія пісьменнікі сутыкнуліся з амерыканскімі гангстэрамі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


←Архитектурный салют

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика