Бясплатныя экскурсіі па Беларусі на Дзень помнікаў
14.04.2010 12:00
—
Новости Культуры
18 красавіка ва ўсім свеце будуць адзначаць Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў (International day for Monuments and Sites). Не застанецца ў баку і Беларусь, дзе грамадскасць па традыцыі ладзіць "Фэст экскурсаводаў".
"Нягледзячы на тое, што гэты дзень упершыню быў адзначаны ў 1984 годзе, сёння ён не страціў сваёй актуальнасці. Бо гэтае свята нашай культурнай спадчыны, архітэктурных помнікаў і прыродных запаведнікаў, фальклорных і навуковых здабыткаў, гістарычнай памяці - усяго таго, што аб'ядноўвае нас як нацыю і робіць унікальнымі ў шматлюднай сям'і народаў", - кажуць прадстаўнікі грамадскага Аргкамітэту па святкаванні Дня помнікаў і мясцінаў.
"Фэст экскурсаводаў" праводзіцца ўжо другі год запар. У 2009 годзе ў межах акцыі прайшло амаль 30 пешых экскурсій, у якіх паўдзельнічала каля 1300 чалавек. "На асобныя экскурсіі прыходзіла больш за 100 чалавек. Мы былі ўражаныя такой зацікаўленасцю. Значыць, мерапрыемства запатрабаванае грамадствам", - распавядае намеснік старшыні Беларускага камітэту Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС) Цімох Акудовіч.
Сёлета "Фэст экскурсаводаў" ладзіцца ў падтрымку кампаніі "Будзьма!". Цяга двух дзён (17-18 красавіка) пройдзе шэраг самых разнастайных бясплатных экскурсій па гістарычных мясцінах Мінска, Гродна, Брэста і іншых гарадоў і мястэчак.
Сярод арганізатараў фэсту - Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах, Беларускi фонд культуры, Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў і моладзевае грамадскае аб'яднанне "Гісторыка".

Спіс экскурсій па Мінску
17 красавіка
|
18 красавіка
|