У Мінску стартуе фестываль паэзіі «Парадак слоў»
01.04.2010 18:14
—
Новости Культуры
9 красавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца імпрэза ў межах 4-га фестывалю паэзіі «Парадак слоў».
Час мерапрыемства: 15.00 – 17.00
Гледачоў чакаюць выступы беларускіх літаратараў. Бяруць удзел:
Адам Глобус, Зміцер Плян, Ілля Сін, Сяргей Календа, Вольга Гапеева, Севярын Квяткоўскі, Анатоль Брусевіч, Віка Трэнас, Мікола Касцюкевіч, Аксана Спрынчан, Міхась Башура, Ігар Жалткоў.
Падчас мерпрыемства будзе прэзентавацца кніга Сяргея Календы
«Гiсторыi (не) пра нас. Казкі»
Вядзе вечар Зміцер Вішнёў.