"Жывы гук ON-line" адраджаецца

Источник материала:  
22.03.2010 14:17 — Новости Культуры
Ініцыятар праекта "Жывы гук ON-line" Піт Паўлаў абвесціў пра пачатак веснавой сэрыі канцэртаў. Першай пляцоўкай для фэста стане Палац мастацтваў. "Мы наўмысна пазбягаем звыклых месцаў для рок-канцэртаў, каб паказаць, што рок-музыка можа гучаць ня толькі ў якім "Рэактары", а на абсалютна розных пляцоўках", - тлумачыць выбар месца для канцэрта Піт Паўлаў.

Першы канцэрт сэрыі адбудзецца 2 красавіка. Піт Паўлаў лічыць, што ранейшыя канцэрты праекта "Жывы гук ON-line" стварылі новую мадэль існавання альтэрнатыўнае сцэны ў сталіцы: "Атмасфэра чэрвеньскага фэста ў дворыку Дома афіцэраў, які наведалі каля тысячы чалавек, нарэшце нагадала ўсім прысутным і тым, хто далучыўся да інтэрнэт-трансляцыі, што Менск - эўрапейскі горад".

"Жывы гук ON-line" плянуе сэрыю рок-канцэртаў і сёлета. Галоўная задача праекта - даць музыкам сцэну, а публіцы - магчымасць завесці звычку рэгулярна хадзіць на рок-канцэрты. Мерапрыемствы будуць праходзіць цягам году ў розных месцах, якія магчыма прыстасаваць пад рок-канцэрт - на вуліцы, у кватэрах, гаражах, альтанках. А завершыцца сэзон - вялікім фэстам.

Музыкант і прадусар выказаў спадзеў, што ягоны праект ня трапіць у лік непажаданых імпрэзаў. Летась фэст пераносіўся нібы праз скаргі жыхароў, а 17 сакавіка якраз у тым жа Палацы мастацтваў "з тэхнічных прычынаў" была адмененая літаратурна-музычная вечарына з удзелам Лявона Вольскага і Таццяны Беланогай.

Поўны склад удзельнікаў канцэрта 2 красавіка арганізатары абвесцяць на наступным тыдні. Па традыцыі высілкамі кавярні "Саюз On-line" будзе зладжаная інтэрнэт-трансляцыя канцэрта.

Кастынг сярод маладых музыкаў на права ўдзелу ў канцэртах праекта працягваецца. Свае запісы, інфармацыю пра гурт і ўсё, што можа дапамагчы стварыць уяўленне аб творчасці каманды можна дасылаць на адрас: zyvyhuk@gmail.com.

←Участницу «Евровидения-2010» от Украины обвинили в плагиате

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика