«Залаты апостраф» уручаць 25 сакавіка

Источник материала:  
22.03.2010 14:20 — Новости Культуры

Уручэнне літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» адбудзецца 25 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Пачатак у 18.30.

Намінантаў на прэмію, якую заснаваў часопіс «Дзеяслоў», выбіралі праз інтэрнэт-галасаванне. У кожнай намінацыі было прадстаўлена па сем аўтараў, хто друкаваўся ў часопісе ў 2009 годзе. Зараз прэтэндуюць на атрыманне прэміі пісьменнікі, якія набралі найбольшую колькасць галасоў.

У паэзіі — гэта Уладзімір Арлоў, Валярына Кустава, Рыгор Барадулін; у прозе — Міхась Андрасюк, Дар’я Ліс, Віктар Казько; у дэбюце — Віталь Быль, Алена Радачынская, Алена Селькіна.

Канчатковае рашэнне наконт лаўрэатаў прыме рэдакцыя «Дзеяслова».

←"Жывы гук ON-line" адраджаецца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика