Оскары для Кэтрын Бігелоў: "Такое бывае раз у жыцьці"

Источник материала:  
Оскары для Кэтрын Бігелоў: "Такое бывае раз у жыцьці"Кэтрын Бігелоў 7 сакавіка стала першай жанчынай, якая атрымала Оскар за найлепшую рэжысэрскую працу ва ўсёй 82-гадовай гісторыі прызоў Амэрыканскай кінаакадэміі.

Бігелоў была адзначана за працу над ваеннай драмай "The Hurt Locker". Адначасова яе карціна атрымала прыз у катэгорыі "найлепшы фільм" 2009 году.

Асаблівага смаку ўсёй сёлетняй цырымоніі ўручэньня прызоў Амэрыканскай кінаакадэміі прыдаў факт, што адным з галоўных прэтэндэнтаў на прызы за найлепшы фільм і найлепшую рэжысэрскую працу была карціна "Аватар", пастаўленая былым мужам Бігелоў, Джэймсам Кэмэранам. Але "Аватар", які стаў найбольш касавым фільмам у гісторыі сусьветнага кіно (ён сабраў 2.5 мільярда даляраў за продаж квіткоў), атрымаў усяго тры "тэхнічныя" Оскары — за найлепшыя здымкі, дэкарацыі і візуальныя эфэкты. А "The Hurt Locker", акрамя двух згаданах і найбольш пажаданых у сьвеце кіно Оскараў, атрымаў яшчэ прызы за найлепшы арыгінальны сцэнар, мантаж фільму, гук і мантаж гуку.

— Я не магу гэтага апісаць інакш, чым кажучы, што такое бывае раз у жыцьці, — сказала ўзрушаная Кэтрын Бігелоў падчас цырымоніі ўручэньня прызоў Амэрыканскай кінаакадэміі ў Лос-Анджэлесе. — І я хацела б прысьвяціць гэты фільм жанчынам і мужчынам у войску, якія штодня рызыкуюць жыцьцём у Іраку і Аўганістане і ў іншых месцах на сьвеце. Хай вяртаюцца бясьпечна дадому. Дзякую.

Фільм Бігелоў распавядае драматычную гісторыю групы амэрыканскіх сапёраў у Іраку, якія займаюцца раззбройваньнем і зьнішчэньнем выбуховых прыстасаваньняў, мінаў і бомбаў пасьля амэрыканскага ўварваньня ў гэтую краіну ў 2004 годзе.

Назва фільму Бігелоў даволі цяжкая для перакладу. "Hurt locker", паводле афіцыйнага сайту гэтага фільму, у амэрыканскім вайсковым слэнгу азначае асобу, параненую выбухам, то бок, такую, якую паклалі ў "hurt locker" (скрыню, шафу, куфар з параненымі). Чэская вэрсія гэтага фільму мае загаловак "Сьмерць чакае паўсюды", польская — "У пастцы вайны", расейскамоўная — "Валадар буры".

←"Чудеса на ладони" - необычная выставка открылась в Музее истории белорусской литературы.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика