Хто стане лепшым?

Источник материала:  
03.03.2010 01:00 — Новости Культуры

Другі этап Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” прайшоў у Віцебску

У рэгіёне ўжо адбыліся занальныя, раённыя і гарадскія спаборніцтвы. Так, за званне лепшай зоркі вобласці спрачалася каля 170 удзельнікаў (салістаў і калектываў) -- гэта прыкладна чатыры сотні чалавек. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім прэс-цэнтры на базе газеты “Культура”, які курыруе праект “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Самымі папулярнымі намінацыямі на Віцебшчыне сталі “Эстрадныя спевы”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і “Жывапіс і графіка”.
Адборачны тур па вобласці праходзіў адначасова на трох пляцоўках. Гэта Віцебская абласная філармонія, Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя Салерцінскага і мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя Машэрава.
Таццяна УСКОВА, “БН” 

←Па-над Друццю-ракой... Кругляншчына — край партызанскай славы, адзін з самых прыгожых і маляўнічых на Магілёўшчыне куткоў прыроды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика