Рыгор Барадулін пераведзены з рэанімацыі ў тэрапію

Источник материала:  
Рыгор Барадулін пераведзены з рэанімацыі ў тэрапіюНародны паэт Беларусі Рыгор Барадулін 1 сакавіка пераведзены з аддзялення рэанімацыі ў тэрапеўтычнае аддзяленне Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, паведаміў сябар Барадуліна, паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін.Паводле яго слоў, стан Барадуліна значна палепшыўся, настрой бадзёры, і ён ужо ходзіць.

Вечарам 14 лютага Барадулін быў шпіталізаваны з дыягназам «левабаковая пнеўманія» і тэмпературай звыш 40 градусаў.

10 лютага народны паэт выпісаўся з Мінскай гарадской клінічнай бальніцы №10, дзе лячыўся ў аддзяленні кардыялогіі. 13 лютага Барадулін меў намер узяць удзел у прэзентацыі сваёй новай кнігі паэзіі на беларускай і рускай мовах «Перакуленае/Опрокинутое», выпушчанай маскоўскім выдавецтвам «Время» да яго 75-годдзя (24 лютага). Аднак не змог зрабіць гэтага па стане здароўя.


←“Зорка” ўзышла над Міншчынай

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика