Гебельс — на Першым нацыянальным тэлеканале
Пакуль Мікалай Чаргінец скіроўвае свой позірк на распусту замежных зорак, айчынныя музыкі прадукуюць сваё «Porna». Менавіта пад такой назвай запісаў новы альбом гурт Mauzer.
![]() |
Яшчэ да прэзентацыі альбом пачаў карыстацца попытам. Але гурт паклапаціўся пра тое, каб «Porna» не з’явілася ў свабодным доступе ў Інтэрнэце.
Дыск склалі 12 трэкаў. У тэкстах песень выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка. Альбом адпавядае сваёй назве, якую можна ўспрымаць па-рознаму. Літаральна, бо спявае Mauzer пра «дзявочыя ляжкі», «прастытутак». Альбо як шпільку ў бок айчыннай палітыкі.
«Гебельс — паслядоўны абаронца хрысціянскай маралі.
Гебельс — на Першым нацыянальным тэлеканале».
Гэта пра прэзідэнта. Атрымала сваё і апазіцыя, праз якую, па словах музыкаў, наступіў дэмаграфічны крызіс.
Песню «Я люблю боль» з новага альбома можна спампаваць на «Тузіне Гітоў»
Прэзентацыя «Porna» адбудзецца 26 лютага ў мінскім клубе «Рэактар» пры ўдзела гуртоў «Сцяна» і Akute. Пачатак а 18.00.